Вялікдзень вачыма дзяцей

Незвычайны саюз духоўнага кірунку заключылі напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова Віцебскі гарвыканком і кіраўніцтва праваслаўнай епархіі. У нядзелю ў цэнтры старажытнага Віцебска – на плошчы Свабоды ўпершыню адбудзецца так званы Велікодны марафон. Ініцыятыва яго правя-дзення належыць епархіяльнаму ад-дзелу па справах моладзі і праваслаўнаму маладзёжнаму братэрству імя святога праведнага Іаана Кранштацкага. Велікодны марафон стане пачаткам дабрачыннай акцыі для дапамогі малазабяспечаным сем’ям “Радасць дзецям”. Акцыя будзе доўжыцца тры месяцы – амаль да сярэдзіны лета. Ахвяраванні пойдуць на арганізацыю летняга адпачынку дзяцей у праваслаўным аздараўленчым лагеры ў гонар Іконы Божай Маці “Воспитание”. А пакуль дзеці самі перадаюць у малюнках сваё разуменне Вялікадня. Лепшыя работы ўпрыгожаць святочныя вымпелы, якія можна набыць у праваслаўных кіёсках.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter