Вялікдзень – трыумф любові Хрыста

(З Пастырскага паслання Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на Вялікдзень 2010 года) Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

(З Пастырскага паслання Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на Вялікдзень 2010 года)

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэты святочны велікодны вокліч гучыць сёння ва ўсім свеце. Сёлетні Вялікдзень набірае асаблівае значэнне, бо ўсе хрысціяне ў адзін дзень адзначаюць свята, якое Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. фотоз`яўляецца падмуркам нашай веры і надзеяй на вечнае жыццё.

Першае і галоўнае значэнне Вялікадня – гэта надзвычайная асоба Езуса Хрыста, які быў укрыжаваны і пахаваны, а потым уваскрос да новага жыцця. Таму і сутнасцю хрысціянства з`яўляецца не ідэя, але асоба Езуса Хрыста, у якой знаходзіцца багацце яго зместу, – як заўважае папа Бэнэ-дыкт XVI (пар. MoK, s. 10). Езус Хрыстус не прыйшоў у гэты свет, каб навучаць філасофіі, але каб паказаць шлях, які вядзе да вечнага жыцця.

Пры гэтым трэба памятаць, што ўваскрасенне Хрыста – гэта не толькі гістарычны факт, але вопыт, які пра-цягваецца праз усе вякі, які не мінае. Уваскрослы Езус заклікае нас несці ў свет Яго Добрую Навіну і праз сведчанне ўласным жыццём аднавіць яго.

Заданне Касцёла не заключаецца ў тым, каб будаваць грамадства, аднак пасланне Хрыста дае магчымасць унесці наш уклад у яго будаванне. Таму хрысціянін, узмоцнены праўдай уваскрасення Хрыста, павінен мець адвагу бараніць жыццё і каштоўнасці сям`і як галоўнай клеткі кожнага грамадства; дапамагаць будаваць грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, а не карупцыі; замест культуры нянавісці і гвалту спрыяць развіццю культуры любові; супрацьстаяць тэндэнцыям паліткарэктнасці ў маральных нормах, якія па сваёй сутнасці і прадвызначэнні нязменныя; садзейнічаць таму, каб моладзь атрымала не толькі добрую адукацыю, але і рэлігійнае выхаванне, якое дапаможа ёй заўсёды жыць надзеяй і не страціць яе.

Гісторыя адосін паміж Богам і чалавекам – гэта самая вялікая з калі-небудзь напісаных гісторый пра любоў Стварыцеля да свайго стварэння. З іншага ж боку, гэта гісторыя трагедыі чалавека, якая сталася па прычыне непрыняцця ім гэтай любові. Асабліва бачна гэта ў сучасным свеце, які перажывае як маральны, так і фінансавы крызіс. Чалавек, калі выходзіць са сферы Божай любові, адчувае крызіс адносінаў з самім сабой як са стварэннем Божым, з іншымі і са сваім Стварыцелем.

Крызіс наступае тады, калі прыходзіць змена каштоўнасцяў, калі сапраўдныя, устаноўленыя Богам хрысціянскія каштоўнасці замяняюцца іншымі, якія на самой справе з`яўляюцца антыкаштоўнасцямі. Першапрычынай жа кожнага крызісу з`яўляецца адмаўленне ад маральных нормаў і хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Ласка сённяшняга свята заключаецца ў тым, што свет не меў бы такіх магчымасцяў, калі б Сын Божы не стаў чалавекам і не збавіў яго. Хрыстус, напаўняючы свет сваёю ласкай, перамяніў яго. Мы як тыя, хто верыць у Хрыста і жыве паводле Яго навучання, з`яўляемся Ягонымі, тымі, каго чакае слаўнае ўваскрашэнне ў канцы часоў. Таму праз таямніцу ўваскрасення Хрыста чалавек атрымаў свядомасць эсхаталагічнага вымярэння рэчаіснасці. Нам застаецца толькі адчыніць дзверы нашых сэрцаў уваскросламу Пану, каб Ён вызваліў іх ад грахоўнай атруты і напоўніў жыццёвай лімфай Духа Святога – гэта значыць жыццём Божым і вечным.

З гэтымі думкамі віншую ўсіх вас, дарагія браты і сёстры, з радасным і збаўленчым святам Уваскрасення Езуса Хрыста, святам трыумфу Яго бязмежнай любові!

Віншую ўсіх хрысціянаў, асабліва братоў і сясцёр праваслаўных, з якімі ў нас падобныя пазіцыі па праблемах сучаснасці, з надзеяй, што і далей мы будзем сумесна абараняць ідэалы хрысціянства, каб, жывучы імі, свет імкнуўся да выканання свайго прадвызначэння.

Віншую ўсіх людзей добрай волі. Усім вам жадаю шчаслівага Вялікадня. Няхай уваскрослы Езус заўсёды будзе з вамі, несучы ў вашае жыццё на-дзею, супакой і радасць.

Давяраючы ўсіх вас апецы Марыі – Маці ўваскрослага Пана – свае велікодныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Хрыстус уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 25 сакавіка 2010 г.
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter