Вялікая сям’я.

“Звярнулася на праект “Помні імя сваё” з надзеяй, што знайду сябра маладосці Аляксандра Марчука, папрашу прабачэння за свой учынак, бо рассталіся мы па маёй віне, — паведаміла Яўгенія Ігнатаўна Сінькевіч з Мінска.

— Атрымалася так, што “повстречавшись в жизни, словно мимоходом, он поселился в памяти на годы”. Адгукнуліся родныя Аляксандра і пажадалі пазнаёміцца са мной. Знаёмства наша адбылося. Гэта вялікая, працавітая сям’я, прадстаўнікі якой жывуць на Брэстчыне і ў Мінску. Цяпло душы і сэрца, якое, магчыма, недадалі мы адно аднаму з Аляксандрам, шчодра аддаюць мне цяпер яго родныя. А я стараюся адказваць ім узаемнасцю. Мы сустракаемся на юбілеях, вяселлях і проста ў гасцях. За іх добразычлівасць, ветлівасць, гасціннасць — мой паклон  сям’і Марчукоў. Вельмі шкада, што Аляксандра няма сярод нас, і ён гэта не бачыць. А можа, бачыць з нябёсаў і радуецца гэтаму. Яшчэ хачу выказаць думку: праект “Помні імя сваё” робіць цуды, нясе задавальненне людзям, якія звяртаюцца па дапамогу. Жадаю ўсім радасці, здароўя, любві і надзеі ў сэрцы”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter