Вялікаму святу — вялікія прысмакі

У горадзе над Нёманам прыгатавалі трохметровую каўбасу

У горадзе над Нёманам прыгатавалі трохметровую каўбасу

Незвычайны па памерах прадукт зрабілі на Гродзенскім мясакамбінаце спецыяльна да Ражджаства Хрыстова. Называецца каўбаса «Доктарская», сорт экстра.

— У нашай практыцы гэта другі выпадак вырабу прадукту-велікана, — расказвае Таццяна Кузьміцкая, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці мясакамбіната. — Некалькі гадоў таму мы ўжо рабілі самую вялікую ў горадзе сасіску, цяпер вырашылі парадаваць людзей каўбасой.

Пакаштаваць яе можна будзе 7 сту-дзеня ў «Гарадзенскім маёнтку Каробчыцы», прычым бясплатна. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter