Вялікае свята малога горада

Горад Бяроза, што ў Брэсцкай вобласці, адзначыў сваё 530-годдзе.
Горад Бяроза, што ў Брэсцкай вобласці, адзначыў сваё 530-годдзе. Святочныя мерапрыемствы праходзілі на галоўнай плошчы горада, у старым і новым парках, на цэнтральным стадыёне. А на вуліцах райцэнтра разгарнуўся вялікі кірмаш, дзе свае работы прапаноўвалі жыхарам і гасцям майстры народнай творчасці.

Быў адкрыты памятны знак у гонар 530-годдзя Бярозы. Адбылося тэатралізаванае шэсце, якое стала своеасаблівым экскурсам у гісторыю горада.

У межах урачыстасцяў раённы гісторыка-краязнаўчы музей прадставіў выставу “Бяроза — учора і сёння”, у якую ўвайшло каля 100 фотадакументаў з фондаў музея. Праводзіліся таксама спартыўныя спаборніцтвы, выступалі лепшыя творчыя калектывы раёна, воіны-дэсантнікі і парашутысты. А потым усе жадаючыя змаглі ўбачыць горад з вышыні, падняўшыся на паветраным шары. Завяршыў праграму святочны феерверк.

У Бярозу ў гэты дзень прыехалі госці з многіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі і Украіны. Усяго ў мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за трыццаць тысяч чалавек.

Ганна Бондарава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter