Вузельчыкі на памяць

Нешта ў мяне апошнім часам стала з галавой…

То помню ўсё, а то не помню. Вось прыйшоў на работу, а што мне рабіць — забыўся, хоць забі. Потым успомніў: на абед трэба ісці. Паабедаў, і зноў нібы правал у памяці. Мучыўся, успамінаў — што трэба рабіць, пакуль рабочы дзень не закончыўся. А вось шлюбны свой абавязак заўсёды помню, хоць сярод ночы разбудзі…

Дзень палучкі таксама добра памятаю. Атрымаў грошы, піў піва з сябрамі, было такое. А што было потым — чорт яго ведае. Помніць сябе пачаў толькі дома, калі жонка падступілася: дзе грошы?.. Дома заўсёды так — то палучку забываюся аддаць, то хлеба з магазіна прынесці. Добра яшчэ, што пачатак футбольнага матча заўсёды памятаю… І што Струк сорак тысяч мне павінен — памятаю, а каму я павінен — забыўся.

Сябра парэкамендаваў: вяжы, маўляў, вузельчыкі на памяць. Хоць на насоўцы. Так і пачаў рабіць. Навязаў іх штук дзесяць з вечара: пачаць рамонт трактара ў майстэрні, потым бялізну жонка загадвала забраць, падарунак ёй да дня нараджэння купіць… А раніцай гляджу на насоўку — і што гэтыя вузельчыкі азначаюць?.. Нічога не памятаю. Цэлы дзень ламаў галаву над загадкай, тут было не да рамонту трактара. Толькі бліжэй да вечара ў галаве пачало праясняцца. Першы вузельчык — піва пасля работы, другі — чэмпіянат па хакею сёння пачынаецца, трэці — шлюбны абавязак…

Праўда, і хусцінку гэтую я хутка згубіў. Паклаў некуды — і забыўся, ці то ў гэтую кішэню, ці што ў старых штанах, якія я выкінуў?..

Васіль ФЕРАНЦ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости