Вучыцца вучыць

З дзесяцi блiжэйшых вёсак прыязджаюць хлопчыкi i дзяўчынкi ў Цiмкавiцкую сярэднюю школу iмя Кузьмы Чорнага Капыльскага раёна.

З дзесяцi блiжэйшых вёсак прыязджаюць хлопчыкi i дзяўчынкi ў Цiмкавiцкую сярэднюю школу iмя Кузьмы Чорнага Капыльскага раёна.

Школу, дзе заняткi вядуцца выключна на беларускай мове. Школу, дзе працуюць 40 выдатных педагогаў, 26 з якiх – выпускнiкi Цiмкавiцкай школы. Школу, якая амаль за 130 гадоў iснавання на практыцы даказала, што яна — адна з лепшых у раёне. I, мiж iншым, не толькi таму, што тут высокая “поступаемость”: летась слухачамi аднаго толькi каледжа мастацтваў сталi чатыры юнакi з Цiмкавiчаў. А таму, што тут добра вучыцца i добра працуецца.

У тым лiку i сацыяльнаму педагогу Вiкторыi Шостак, якая прыйшла ў Цiмкавiцкую школу ў гэтым навучальным годзе. Вiкторыя закончыла Нясвiжскi педагагiчны каледж i адразу паступiла ў Беларускi дзяржаўны педунiверсiтэт на завочнае аддзяленне. Кажа, што спачатку, безумоўна, было не зусiм лёгка: новыя абавязкi, сярод якiх – i наведванне праблемных сямей, размовы з бацькамi… Але, на думку маладога спецыялiста, станоўчых момантаў усё роўна больш.

I яшчэ… У Цiмкавiцкай школе на праблемы не скардзяцца. А вырашаюць iх самi. Напрыклад, напрыканцы лета шэфская гаспадарка дазволiла сабраць частку ўраджаю яблыкаў. На працу выйшлi ўсе настаўнiкi, i гэта нягледзячы на водпуск. У вынiку на дзесяць мiльёнаў рублёў набылi новую мэблю, стэнды, дошкi i нават магнiтафон, зрабiлi касметычны рамонт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter