Колькасць замежнікаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў беларускіх універсітэтах, акадэміях ці інстытутах прыкметна павялічваецца

Вучоба карыстаецца папулярнасцю

Колькасць замежнікаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў беларускіх універсітэтах, акадэміях ці інстытутах прыкметна павялічваецца

Як паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, у цэлым колькасць замежнікаў, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларусі, складае каля дзевятнаццаці тысяч чалавек. Большая частка — гэта студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Замежныя грамадзяне прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць прафесійную моўную адукацыю. Найбольш запатрабаваныя сферы, звязаныя з эканомікай, высокімі тэхналогіямі. Карыстаецца папулярнасцю і медыцынская адукацыя. Многія выбіраюць спецыяльнасці ў сферах камунікацый, права, эканомікі і кіравання. Геаграфія краін вельмі шырокая — гэта больш за 60 дзяржаў. На працягу некалькіх год самая вялікая колькасць навучэнцаў прыязджае з Туркменістана, Расіі і Кітая. Таксама ў Беларусі навучаюцца студэнты з Нігерыі, Ірана, Азербайджана, Украіны, Казахстана, Лівана, Турцыі, Сірыі.

Даведка ГР. Па дадзеных Белстата, Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод дзяржаў СНД па колькасці студэнтаў на 10 тысяч чалавек насельніцтва. У 2016 годзе ў 53 беларускіх ВНУ вучацца 336,4 тысячы чалавек, прычым на 100 студэнтаў-юнакоў прыходзіцца 130 дзяўчат.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter