Востраў дабрыні і весялосці.

Пономарев, В. Н. Лебединый островок: стихи: для детей мл. шк. возраста/ Виктор Пономарев; худож. Наталия Кийко. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 48 с. : ил.

Пономарев, В. Н. Лебединый островок: стихи: для детей мл. шк. возраста/ Виктор Пономарев; худож. Наталия Кийко. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 48 с. : ил.

Неспадзяванай асабіста для мяне аказалася кніга вядомага ў краіне журналіста Віктара Панамарова. Вопытны публіцыст, адзін з нямногіх газетчыкаў, хто напружана працуе ў галіне аналітычнай журналістыкі, у кнізе “Лебединый островок” ён выступае як таленавіты паэт. І вершы з першай кнігі Віктара адрасаваны дзецям — самым патрабавальным, зразумела, чытачам.
Я в газете “Что почём”
Объявление прочёл:
Продаётся бегемот.
Знать не будете хлопот.
Он вчера родился лишь,
И совсем еще малыш.
На обед ему пока
Хватит кружки молока.
Хочацца цытаваць і цытаваць, чытаць услых усю адмысловую кнігу, напоўненую сустрэчамі з жывёламі і птушкамі, з краінай Цюленія... І добрыя, сімпатычныя вобразы вярблюдаў і фламінга, індыка і пыляняці, павучка і вожыка становяцца бліжэйшымі, калі разглядаеш не менш таленавітыя, чым вершы, малюнкі Наталіі Кійко.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter