Восеньскі кірмаш!

Восеньскі кірмаш!
22 верасня 2012 года
11.00 – 15.00 
Плошча перад Камароўскім рынкам
Кірмашовыя сустрэчы
Усе чакаюць кожны год.
Песні тут гучаць і лечаць
Усіх выводзяць у карагод!

Кірмаш традыцыйна ва ўсе вякі быў месцам сустрэчы розных культур. А беларускі кірмаш лічыўся самым гасцінным, добрым, і славіўся сваёй шырыней і багаццем. 

22 верасня плошча Камароўскага рынка заззяе новым колерам, запрашаючы ўсіх жыхароў і гасцей горада на Восеньскі кірмаш, які падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра народных культур пры падтрымцы аддзела культуры Савецкага раёна горада Мінска.

Толькі у гэты дзень з 11 гадзін, кірмаш будзе вітаць сяброў – прадстаўнікоў самых розных культур света: армянскай, грузінскай, палесцінскай, карэйскай, яўрэйскай, малдаўскай, туркменскай, расійскай, украінскай, польскай. Астатніх госцей мы трымаем у сакрэце. Усе яны пазнаёмяць вас с культурай свайго народа ў самых яскравых формах – что з’яўляецца асаблівасцю гэтага свята.

Побач з вялікай канцэртнай пляцоўкай будуць працаваць яшчэ і гульнёвая, гумарыстычная, спартыўная, дзе можна паказаць свой спрыт і талент, атрымаўшы за гэта падарункі. 

Толькі ў гэты дзень на плошчы перад Камароўскім рынкам у адным месцы збяруцца самыя таленавітыя майстры прыкладнога мастацтва, якія прадэманструюць плён сваёй творчасці. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter