Вось такая кука.

Гэту гісторыю я пачуў ад жыхароў суседняй вёскі. Адбылася яна ў пасляваенны час. Жыла там сям’я: маці, бацька і сын Уладзімір, які не быў абдзелены фізічнай сілай.

Гэту гісторыю я пачуў ад жыхароў суседняй вёскі. Адбылася яна ў пасляваенны час. Жыла там сям’я: маці, бацька і сын Уладзімір, які не быў абдзелены фізічнай сілай.

А яго бацька Пётра і ўвогуле лічыўся вельмі дужым чалавекам. Працаваў ён у вёсцы пастухом і малатабойцам у кузні. А гэту працу слабы не адолее. Аднаго разу прыйшла пара рабіць пагалоўшчыну (біць кабана). Параіўшыся з сынам, Пётра вырашыў, што няма патрэбы для гэтага збіраць талаку. Справяцца ўдваіх, ды і гарэлкі не трэба шмат. Тэхналогію вырашылі прымяніць дзедаўскую: кабана не валіць, а аглушыць кукай (драўляная рэч, падобная да молата, на доўгай ручцы даўжынёй каля 1,5 метра, наканечнік якой зроблены не з жалеза, а з дубовай калодкі).
За гэту справу ўзяўся Уладзімір, а бацька застаўся ў загоне з кабаном. Можа, жывёліна спужалася, можа яшчэ што-небудзь, але пасля ўмоўнага сігналу з-за вугла замест кабана нечакана з’явілася галава Пётры. Усё здарылася настолькі хутка, што сын спыніць удар ужо не змог. Выратавалі Пётру зімовая шапка-вушанка ды багатырская сіла. Чалавека адратавалі, але, як кажуць у вёсцы, у наступны раз ён ужо не шкадаваў гарэлкі на пагалоўшчыну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter