Вось такая эстафета

Беларусаў-курсантаў з Новасібірскага ваеннага інстытута заўсёды цёпла сустракаюць у гасцінай Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя Ефрасінні ПолацкайНавагоднія святы — добрая нагода землякам сабрацца разам. Для беларусаў Новасібірска месцам цёплых сустрэч становіцца гасціная Культурна-асветніцкага цэнтра. “На радасць карэнных беларусаў Сібіры нашы шэрагі напярэдадні Новага года папоўніла дэлегацыя беларусаў-курсантаў з Новасібірскага ваеннага інстытута, — паведаміла ў рэдакцыю Людміла Шчаслівенка, намеснік дырэктара цэнтра. — Перш чым сесці за святочны стол, мы ўсе знаёміліся, распытвалі ў хлопцаў, адкуль яны прыехалі ў наш горад”.
Курсанты-беларусы ў землякоў-новасібірцаўБеларусаў-курсантаў з Новасібірскага ваеннага інстытута заўсёды цёпла сустракаюць у гасцінай Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя Ефрасінні Полацкай
Навагоднія святы — добрая нагода землякам сабрацца разам. Для беларусаў Новасібірска месцам цёплых сустрэч становіцца гасціная Культурна-асветніцкага цэнтра. “На радасць карэнных беларусаў Сібіры нашы шэрагі напярэдадні Новага года папоўніла дэлегацыя беларусаў-курсантаў з Новасібірскага ваеннага інстытута, — паведаміла ў рэдакцыю Людміла Шчаслівенка, намеснік дырэктара цэнтра. — Перш чым сесці за святочны стол, мы ўсе знаёміліся, распытвалі ў хлопцаў, адкуль яны прыехалі ў наш горад”.
І аказалася, што вучыцца ў Новасібірск хлопцы з Беларусі часта трапляюць “па наводцы” сваіх сяброў і знаёмых: нібы эстафету перадаюць інфармацыю пра інстытут старэйшыя малодшым. Напрыклад, Кірыла Троханаў — першакурснік. Ён закончыў Электратэхнічны каледж у Гродне, а ваенную прафесію абраў і прыехаў у Сібір па парадзе Жэні Маторына: яны жылі раней у суседніх дамах. Жэню, які ўжо другакурснік, падахвоціў падацца ў ваенныя трэцякурснік Максім Баброўскі. А яму распавёў пра Новасібірскі ваенны інстытут сябар дзяцінства Максім Малышка, ён ужо на чацвёртым курсе. Усе чацвёра будучых афіцэраў прыйшлі на сустрэчу з землякамі! Так і мацуецца жывая повязь паміж Гродна і Новасібірскам.
Некалькі хлопцаў прыехалі ў Сібір з Гомеля, прычым з аднаго ваенна-патрыятычнага класа: Сяргей Шмарлеўскі, Дзмітрый Жытнік і іншыя. З вучобай у беларусаў, як правіла, няма ніякіх праблем. Дарэчы, некаторыя з хлопцаў завіталі ў гасціную ненадоўга, потым прама са свята спяшаліся ў аэрапорт, бо, датэрмінова здаўшы экзамены, ляцелі дадому на канікулы. Вядома ж, ім так зайздросцілі тыя “новасібірскія старажылы”, хто даўно не выбіраўся ў Беларусь! “Да свята ўсе старанна рыхтаваліся, таму ў нашай гасцінай сумна нікому не было, — удакладняе Людміла Шчаслівенка, — Цёпла разам землякам!”

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter