Паводле звестак ААН, сёлета эканамічны рост склаў усяго 2,4 працэнта

Вось такія перспектывы

Паводле звестак ААН, сёлета эканамічны рост склаў усяго 2,4 працэнта. Перспектыва на бліжэйшыя два гады — неаптымістычная. Павышэнне ВУП сусветнай эканомікі за згаданы перыяд можа скласці каля аднаго працэнта да цяперашняга ўзроўню. Геапалітычных падстаў для гэтага шмат: гандлёвыя войны, нізкія кошты сыравіны і энергарэсурсаў, няўстойлівасць валютных курсаў, рэзкае зніжэнне інвестыцыйнай актыўнасці і прадукцыйнасці працы, значны разрыў паміж фінансавым і рэальным сектарамі эканомікі, нелегальны вываз капіталу, які за апошнія 10 гадоў узрос катастрафічна. Толькі па краінах трэцяга свету 7,8 трыльёна долараў.

Сярод краін Садружнасці самае моцнае падзенне эканомікі па выніках 2015-га адбудзецца ва Украіне — на 12 працэнтаў. Яе вялікая суседка Расія страціць каля 3,9 працэнта свайго ВУП. Беларусь — больш за тры працэнты.

Да сітуацыі на Блізкім Усходзе. Апазіцыя Сірыі, альбо амаль усе яе палітычныя сілы, стварыла пад патранатам Саудаўскай Аравіі адзіную групу палітычнага ўрэгулявання. Да таго ж за гэты час саўдзіты паспелі арганізаваць ісламскую ваенную кааліцыю па барацьбе з тэрарызмам 

з удзелам 34 краін. Аператыўны камандны цэнтр размесціцца ў Эр-Рыядзе. 

Такім чынам, на сірыйска-іракска-еменскім “тэатры ваенных дзеянняў” будуць існаваць тры антыігілаўскія кааліцыі: на чале са Злучанымі Штатамі і іх саюзнікамі з 60 краін, пад эгідай Расіі, Ірана, Ірака і курдаў і новае ваенна-ісламскае аб’яднанне Саудаўскай Аравіі. Сапраўдны парад кааліцый. Аднак у абывацеля ўсё ж узнікае пытанне: а ці здолеюць, нарэшце, сусветныя палітычныя ігракі, такія розныя па поглядах, канчатковых мэтах і задачах, знайсці агульную мову і адзіныя падыходы ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, а таксама ў будучым справядліва вырашыць лёс пасляваенных дзяржаў гэтага небяспечнага рэгіёна.    

А пакуль, па інфармацыі мінфіна ЗША, экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава” (арабская абрэвіятура — ДАІШ) працягвае нагульваць “фінансавы тлушч”, зарабляючы штомесяц на нелегальным гандлі нафтай 40 мільёнаў долараў. Стала вядома, што баевікі плануюць захапіць багатыя нафтавыя радовішчы ў Лівіі і на Сінайскім паўвостраве Егіпта.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter