Волжскі бераг Песняра

На святкаванне юбілею пісьменніка ў Беларусь прыязджалі супрацоўнікі Музея Янкі Купалы з сяла Пячышчы Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі. Менавіта там больш чым паўгода жыў і працаваў Янка Купала ў эвакуацыі пад час Вялікай Айчыннай вайны.Вайна заспела Купалу ў Коўне (Каўнасе), там ён спыняўся па дарозе з Рыгі, дзе ўдзельнічаў у рабоце з’езда пісьменнікаў Латвіі. Даследчыкі сцвярджаюць: Іван Дамінікавіч паспеў 22 чэрвеня дабрацца ў Мінск, забраць жонку, Уладзіславу Францаўну, і выехаць у Маскву, адкуль восенню яны выправіліся ў глыб Расіі. А паколькі мінскі дом Купалы згарэў у першыя дні вайны, то кватэра ў будынку мукамольнага прадпрыемства ў Пячышчах, на беразе Волгі пад Казанню, была, па сутнасці, апошнім яго зямным прытулкам. Адтуль 19 чэрвеня 1942 года Купала выехаў у Маскву, куды яго выклікалі тэлеграмай, спыніўся ў гасцініцы “Москва”, а 28 чэрвеня ноччу Пясняр трагічна загінуў там, упаўшы ў лесвічны пралёт.Музей Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Верхнеўслонскага раёна — філіял Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан. Госці з Волгі прыехалі ў Беларусь на ўрачыстасці з нагоды 130-х угодкаў Песняра. Загадчыца музея Рыма Абызава і захавальніца фондаў Таццяна Чарнова расказалі журналістам пад час сустрэчы ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, што ў Пячышчах памятаюць пра Купалу.
Нацыянальныя касцюмы – для Музея Янкі Купалы ў ПячышчахНа святкаванне юбілею пісьменніка ў Беларусь прыязджалі супрацоўнікі Музея Янкі Купалы з сяла Пячышчы Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі. Менавіта там больш чым паўгода жыў і працаваў Янка Купала ў эвакуацыі пад час Вялікай Айчыннай вайны.
Вайна заспела Купалу ў Коўне (Каўнасе), там ён спыняўся па дарозе з Рыгі, дзе ўдзельнічаў у рабоце з’езда пісьменнікаў Латвіі. Даследчыкі сцвярджаюць: Іван Дамінікавіч паспеў 22 чэрвеня дабрацца ў Мінск, забраць жонку, Уладзіславу Францаўну, і выехаць у Маскву, адкуль восенню яны выправіліся ў глыб Расіі. А паколькі мінскі дом Купалы згарэў у першыя дні вайны, то кватэра ў будынку мукамольнага прадпрыемства ў Пячышчах, на беразе Волгі пад Казанню, была, па сутнасці, апошнім яго зямным прытулкам. Адтуль 19 чэрвеня 1942 года Купала выехаў у Маскву, куды яго выклікалі тэлеграмай, спыніўся ў гасцініцы “Москва”, а 28 чэрвеня ноччу Пясняр трагічна загінуў там, упаўшы ў лесвічны пралёт.
Музей Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Верхнеўслонскага раёна — філіял Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан. Госці з Волгі прыехалі ў Беларусь на ўрачыстасці з нагоды 130-х угодкаў Песняра. Загадчыца музея Рыма Абызава і захавальніца фондаў Таццяна Чарнова расказалі журналістам пад час сустрэчы ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, што ў Пячышчах памятаюць пра Купалу. Паводле ўспамінаў старажылаў сяла, з пісьменнікам яны менш зносіліся, а Уладзіслава Францаўна, педагог па адукацыі, часта прыходзіла ў мясцовую школу, і нават, калі было патрэбна, вяла там урокі. Янка Купала шмат працаваў, выбіраўся з Пячышчаў у Казань водным шляхам, а ўзімку і пераходзіў Волгу на лыжах. У горадзе жылі ў той час у эвакуацыі члены Акадэміі навук Беларусі — ён сустракаўся з імі, з татарскімі пісьменнікамі, студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, і нават выступаў там на радыёмітынгу.
Янка КупалаРасказваючы пра быццё сям’і Купалы ў Пячышчах, Рыма Абызава дадае: і сама яна, і іншыя сяльчане зімой пераходзяць Волгу і цяпер на лыжах па зімніку. А на сайце музея ёсць цікавая інфармацыя: праезд да яго з красавіка па лістапад — рачным транспартам Казань—Пячышчы. Жонку пісьменніка памятаюць на Волзе хлебасольнай гаспадыняй, яна сябравала з мясцовымі жанчынамі, прымала іх у сябе дома. Частавала выпечкай. Пэўна, прыкіпела сэрцам да зямлі, што прытуліла яе з мужам у цяжкую хвіліну. Палюбіла людзей, што былі побач, суцяшалі яе ў трагічныя дні, калі Купалы не стала. Дарэчы, мясцовыя ўлады не змаглі хутка арганізаваць выезд Уладзіславы Францаўны ў Маскву на пахаванне мужа летам 42-га. Па звестках музейшчыкаў, толькі праз месяц яна пакінула Пячышчы, выехала ў Маскву, а пасля перабралася ў Мінск. І пасля вайны цёця Уладзя прыязджала на Волгу не адзін раз, зберагліся і адпаведныя здымкі 60-х гадоў, з некаторымі пячышчанскімі жанчынамі яна сябравала, перапісвалася. Жонка Песняра рупілася і пра тое, каб у Пячышчах адкрыўся хоць невялікі мемарыяльны пакой, прысвечаны Купалу. Пэўна, жывыя і вучні, у якіх Луцэвічыха вяла заняткі, запыталі журналісты. Рыма Юр’еўна падзякавала за ідэю, паабяцала: разам з вучнямі, педагогамі мясцовай школы паспрабуе іх расшукаць.
Паводле дакументаў, якія зберагаюцца ў музеі, Купала жыў у Пячышчах з 13 лістапада. Кажуць, пры паромнай пераправе цераз Волгу пісьменнік пазнаёміўся з дырэктарам млына Іванам Наякшыным. І менавіта па яго запрашэнні пасяліўся з жонкай у кватэры на другім паверсе дома, размешчанага на тэрыторыі прадпрыемства. Пакінуў Пясняр гасцінны кут назаўсёды 19 чэрвеня 1942 года. Музей, даніна павагі да Купалы ад мясцовага люда, адкрыўся ў адным з будынкаў Пячышчанскага камбіната хлебапрадуктаў 28 мая 1975 года, і штогод гэтая дата ў шэрагу іншых адзначаецца ў сяле. Інтэр’ер у мемарыяльным пакоі, па словах загадчыцы музея, адноўлены па старых фотаздымках. У прыватнасці, там ёсць этажэрка, ложак, падстольны абажур і рэпрадуктар — дакладна тыя, якімі карыстаўся Купала. Бо людзі, што жылі ў пакоі пазней, проста палажылі тыя рэчы на гарышча, дзе яны і зберагліся. Стол і кніжная шафа падабраны дакладна такія ж. Дарэчы, новую мэблю народнаму паэту Беларусі, калі ён пасяліўся ў Пячышчах, спецыяльна прывезлі з цэнтральнага ўнівермага Казані.
Госці з Пячышчаў у МінскуЗ вясны 2003 года мемарыяльны пакой аформлены дакладна ў тым месцы, дзе жыў Пясняр. Экспазіцыя расказвае пра жыццё, творчасць Янкі Купалы. Рыма Абызава згадвае, як, наведваючы Казань, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся са стэндам, прысвечаным музею, і заўважыў: гэта не проста мемарыяльная кватэра Купалы, а цэлы куток беларускай культуры на зямлі Татарстана. Музей часта наведваюць госці з Беларусі, у тым ліку і ў складзе афіцыйных дэлегацый. Знаёмяцца з экспазіцыямі экскурсанты з розных рэгіёнаў Расіі і тыя, хто прыязджае па прадукцыю на камбінат хлебапрадуктаў, а бываюць там машыны з Уладзімірскай і Ульянаўскай абласцей, а таксама Чувашыі, Марый-Эл, Удмурціі, Мардовіі… У экспазіцыях музея, дарэчы, адлюстравана і гісторыя прадпрыемства, вядомага з 1895 года, а таксама сяла Пячышчы.
Музей ладзіць шэраг цікавых мерапрыемстваў па школах, пры ім арганізаваны літаратурны гурток, актыўна дзейнічае Клуб сяброў музея, у які, дарэчы, уваходзяць і прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з Сяргеем Марудэнкам. Дочкі-школьніцы Рымы Абызавай, Алёна і Эліна, таксама прыехалі ў Беларусь на Купалаўскія святы, яны чыталі вершы Янкі Купалы, у тым ліку і “А хто там ідзе?” — на татарскай мове. І таму так радаваліся госці з Волгі, калі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў падараваў музею прыгожыя беларускія нацыянальныя касцюмы. Казалі: цяпер і экскурсіі ў іх будзем праводзіць, і святы... Сярод святаў, дарэчы, і Купалле — яго на Волзе ладзяць ужо не першы год. У памяць пра Купалу.

Іван Ждановіч

На здымках:

Нацыянальныя касцюмы – для Музея Янкі Купалы ў Пячышчах
Янка Купала
Госці з Пячышчаў у Мінску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter