Волкаў з «Вожыкам» па жыцці
05.05.2012 18:47:43
Беларуская карыкатура паказала сябе. На выставе.
МАЙ заўсёды багаты на газетна-часопісныя падзеі. Выстава «СМІ ў Беларусі», узнагароджанне пераможцаў прафесійных конкурсаў «Залатая Літара» і «Залатое пяро», святкаванне Дня друку. У шэрагу гэтых мерапрыемстваў не згубілася выстава гумарыстычнага малюнка і карыкатуры, якая традыцыйна праходзіць пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
За гады мастак выканаў нямала карыкатур. Большасць з іх знайшлі месца на выставе ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
На яе ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры, супрацоўнікі часопіса «Вожык», мастакі-карыкатурысты, пісьменнікі-гумарысты, дырэктары музеяў і іншых устаноў культуры.
Адкрыццё імпрэзы пацвердзіла інтарэс да трапнага і выбітнага гумарыстычнага малюнка.
Мікалай ВАЛЫНЕЦ, «БН»
Фота аўтара