Волкаў з «Вожыкам» па жыцці

МАЙ заўсёды багаты на газетна-часопісныя падзеі. Выстава «СМІ ў Беларусі», узнагароджанне пераможцаў прафесійных конкурсаў «Залатая Літара» і «Залатое пяро», святкаванне Дня друку. У шэрагу гэтых мерапрыемстваў не згубілася выстава гумарыстычнага малюнка і карыкатуры, якая традыцыйна праходзіць пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская карыкатура паказала сябе. На выставе.

МАЙ заўсёды багаты на газетна-часопісныя падзеі. Выстава «СМІ ў Беларусі», узнагароджанне пераможцаў прафесійных конкурсаў «Залатая Літара» і «Залатое пяро», святкаванне Дня друку. У шэрагу гэтых мерапрыемстваў не згубілася выстава гумарыстычнага малюнка і карыкатуры, якая традыцыйна праходзіць пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

3 мая тут адкрылася выстава карыкатур вядомага мастака, члена беларускага Саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Сяргея Волкава. Назва выставы говорыць сама за сябе — «З «Вожыкам» па жыцці». Першы дэбют мастака-карыкатурыста звязаны менавіта з гэтым часопісам. У 1960 годзе студэнт мастацкага вучылішча Волкаў змясціў сваю першую карыкатуру на старонках «Вожыка». Так пачаўся яго багаты творчы шлях.

За гады мастак выканаў нямала карыкатур. Большасць з іх знайшлі месца на выставе ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

На яе ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры, супрацоўнікі часопіса «Вожык», мастакі-карыкатурысты, пісьменнікі-гумарысты, дырэктары музеяў і іншых устаноў культуры.

Адкрыццё імпрэзы пацвердзіла інтарэс да трапнага і выбітнага гумарыстычнага малюнка.

Мікалай ВАЛЫНЕЦ, «БН»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter