Волаты ў Паднябеснай

10 магутных машын паедуць у Кітай ААТ «БелАЗ» заключыла ў Пекіне кантракт з СП «АВІК-БелАЗ Кар’ерныя Машыны» на пастаўку ў Кітай дзясятка кар’ерных самазвалаў. Сума пастаўкі складае 9,2 млн. долараў ЗША. Таксама падпісана пагадненне аб пастаўках у гэту краіну запасных частак для магутных самазвалаў на суму 3 млн. долараў. Разам з тым паміж ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» і СП «АВІК-БелАЗ Кар’ерныя Машыны» заключана пагадненне аб намерах па арганізацыі паставак прадукцыі прадпрыемстваў КНР для беларускага машынабудаўнічага холдынга. Працягваюцца пастаўкі і ў Расійскую Федэрацыю. У чэрвені ў Белгародскай вобласці на Лебядзінскім горна-абагачальным камбінаце ажыццявілі запуск самазвала БелАЗ-75309D грузападымальнасцю 220 тон. Раней машыны такой мадыфікацыі працавалі толькі ў Кемераўскай вобласці. Зараз у кар’ерах Лебядзінскага горна-абагачальнага камбіната задзейнічана больш за 30 самазвалаў-130-тоннікаў. Таксама ў чэрвені жодзінскія машынабудаўнікі заключылі чарговы дагавор з расійскай холдынгавай кампаніяй «Сібірскі дзелавы саюз-Вугаль» на пастаўку партыі машын. Пастаўлена ўжо сем самазвалаў БелАЗ-75309 грузападымальнасцю 220 тон і 16 самазвалаў БелАЗ-7555В грузападымальнасцю 55 тон. Яшчэ шэсць 220-тоннікаў знаходзяцца на стадыі вырабу, іх пастаўка на вугальны разрэз «Чарнігавец» Кузбаса плануецца ў бліжэйшы час. І ў красавіку аўтапарк гэтага разрэзу папоўніўся трыма самазваламі БелАЗ-7531 грузападымальнасцю 240 тон. Зараз там працуюць дзевяць 320-тоннікаў і 25 самазвалаў грузападымальнасцю 220—240 тон. ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Сібірскі дзелавы саюз» — буйны расійскі прамысловы холдынг на тэрыторыі Кемераўскай вобласці і Алтайскага края. У жніўні мінулага года ў горадзе Пракоп’еўску была створана зборачная вытворчасць кар’ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю 90 тон. А ХК «Сібірскі дзелавы саюз-Вугаль» можна лічыць стратэгічным партнёрам беларускага машынабудаўнічага гіганта, ён штогод закупляе кар’ерныя самазвалы для работы на сваіх разрэзах. Толькі ў мінулым годзе кампанія набыла 44, а за першае паўгоддзе бягучага года — 35 адзінак тэхнікі БелАЗ. Фота: БЕЛТА

10 магутных машын паедуць у Кітай

ААТ «БелАЗ» заключыла ў Пекіне кантракт з СП «АВІК-БелАЗ Кар’ерныя Машыны» на пастаўку ў Кітай дзясятка кар’ерных самазвалаў. Сума пастаўкі складае 9,2 млн. долараў ЗША. Таксама падпісана пагадненне аб пастаўках у гэту краіну запасных частак для магутных самазвалаў на суму 3 млн. долараў. Разам з тым паміж ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» і СП «АВІК-БелАЗ Кар’ерныя Машыны» заключана пагадненне аб намерах па арганізацыі паставак прадукцыі прадпрыемстваў КНР для беларускага машынабудаўнічага холдынга.

Працягваюцца пастаўкі і ў Расійскую Федэрацыю. У чэрвені ў Белгародскай вобласці на Лебядзінскім горна-абагачальным камбінаце ажыццявілі запуск самазвала БелАЗ-75309D грузападымальнасцю 220 тон. Раней машыны такой мадыфікацыі працавалі толькі ў Кемераўскай вобласці. Зараз у кар’ерах Лебядзінскага горна-абагачальнага камбіната задзейнічана больш за 30 самазвалаў-130-тоннікаў.

Таксама ў чэрвені жодзінскія машынабудаўнікі заключылі чарговы дагавор з расійскай холдынгавай кампаніяй «Сібірскі дзелавы саюз-Вугаль» на пастаўку партыі машын. Пастаўлена ўжо сем самазвалаў БелАЗ-75309 грузападымальнасцю 220 тон і 16 самазвалаў БелАЗ-7555В грузападымальнасцю 55 тон. Яшчэ шэсць 220-тоннікаў знаходзяцца на стадыі вырабу, іх пастаўка на вугальны разрэз «Чарнігавец» Кузбаса плануецца ў бліжэйшы час. І ў красавіку аўтапарк гэтага разрэзу папоўніўся трыма самазваламі БелАЗ-7531 грузападымальнасцю 240 тон. Зараз там працуюць дзевяць 320-тоннікаў і 25 самазвалаў грузападымальнасцю 220—240 тон.

ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Сібірскі дзелавы саюз» — буйны расійскі прамысловы холдынг на тэрыторыі Кемераўскай вобласці і Алтайскага края. У жніўні мінулага года ў горадзе Пракоп’еўску была створана зборачная вытворчасць кар’ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю 90 тон. А ХК «Сібірскі дзелавы саюз-Вугаль» можна лічыць стратэгічным партнёрам беларускага машынабудаўнічага гіганта, ён штогод закупляе кар’ерныя самазвалы для работы на сваіх разрэзах. Толькі ў мінулым годзе кампанія набыла 44, а за першае паўгоддзе бягучага года — 35 адзінак тэхнікі БелАЗ.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter