“Вогненная вада” да Глыбокага цякла

Такой колькасці спірту амерыканскаму індзейцу Джо хапіла б на ўсё жыццё, каб ніколі не працвярэзіцца. Як паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкома Алег Чумакоў, днямі ў абласным цэнтры канфіскавана пяць тысяч літраў спірту. “Вогненная вада” была разліта па бочках ёмкасцю па 250 літраў. Кантрабандны тавар накіроўваўся ў г. Глыбокае і быў ацэнены ў межах пяці тысяч умоўных адзінак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter