“Вогненная паводка” страшней за водную

Калі рэкі і азёры на Віцебшчыне паступова ўвахо-дзяць у свае берагі, то наваколлю пачынае пагражаць яшчэ большая небяспека – пажары сухой травы. Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Шынкевіч, па гэтай прычыне ў саўгасе “Палата” Полацкага раёна знішчаны летні лагер для ўтрымання жывёлы, у агні загінулі 9 цялят. У вынiку тых жа абставін не ўдалося ўратаваць лазню ў Бешанковіцкім раёне. І сапраўды, агонь страшней за злодзея, апошні хоць сцены пакідае.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter