Водар мінулых часоў

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце задумалі зрабіць гістарычную рэканструкцыю агарода і кветніка канца ХVIII – пачатку ХIХ стагоддзяў.
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце задумалі зрабіць гістарычную рэканструкцыю агарода і кветніка канца ХVIII – пачатку ХIХ стагоддзяў.

Работы будуць весціся на тэрыторыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі Баранавіцкага раёна, дзе ў 1798 годзе нарадзіўся паэт. Пры гэтым прадугледжана выкарыстанне тых відаў кветкавых культур, якія тады раслі тут.

Удзельнікі праекта — студэнты і выкладчыкі універсітэта. Спачатку яны вывучалі тагачасныя літаратурныя творы, у тым ліку і Адама Міцкевіча. “Мы ўстанавілі каля 70 раслін, якія выкарыстоўваліся ў тую пару на кветніках і агародах. Цяпер праектная група вядзе пошук іх аналагаў сярод сучаснай гатунковай разнастайнасці, бо шматлікія гатункі за два стагоддзі значна змяніліся”, — сказаў ініцыятар і кіраўнік праекта, выкладчык кафедры натуральных і матэматычных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Зуеў.

Разбіўка агарода і кветніка на тэрыторыі сядзібы пачнецца ўжо вясной. Уся экспазіцыя будзе аформлена таблічкамі з інфармацыяй пра кожную расліну, у тым ліку і пра згадванне яе ў пэўным літаратурным творы таго часу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter