• Рубрики
  • Издания
  • Проекты
  • Рекламодателям
  • Издания
  • Издательский дом
  • Рекламодателям
  • Проекты

Во время Минской книжной выставки Елена Стельмах презентовала авторские книги

20.03.2026 22:44:00
Елена БАСИКИРСКАЯ

Падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выставы на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын прайшла сустрэча з першым намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах пад назвай «Писать для детей — быть немножко волшебником».


Аўтар расказала пра свае кнігі, першым чынам — дзіцячыя, дзе праз шчырыя вобразы і легкі сюжэт паказваецца свет дабрыні, адказнасці і ўзаемнай падтрымкі. У кнізе «Павучок Славік» галоўным героем становіцца маленькі павучок, які праз свае прыгоды вучыць дапытлівасці і смеласці. Гісторыя пра тое, як нават самы нязначны на першы погляд герой можа адкрыць вялікія магчымасці, калі не баіцца шукаць сяброў і адкрываць новае.

Зборнік «Пашка і сонечны праменьчык» пачынаецца з апавядання пра хлопчыка, якога ў першы школьны дзень будзіць сонца — вельмі кранальная метафара ўваходу ў новы этап жыцця. Далей у кнізе — казкі пра прыроду, пра барацьбу з браканьерамі, пра тое, як важна быць уважлівым да свету вакол сябе. Тут выказана цеплая думка: чалавек становіцца дарослым, калі ўмее браць адказнасць.

У апавяданні «Супоўніца Міла» аўтар паказвае дзяўчынку, якая праз сваю шчырасць і гатоўнасць дапамагаць паўстае прыкладам для іншых. Становіцца відавочным: дабрыня не патрабуе вялікіх учынкаў — яна праяўляецца ў дробязях, якія робяць жыцце больш утульным. Казка «Дуб і Крумкач» уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для навучэнцаў IX класа. Твор выводзіць чытача ў свет прыроды, дзе мудры дуб і птушка размаўляюць пра сяброўства і пра тое, як важна слухаць адзін аднаго. Атрымліваецца своеасаблівы дыялог пра сувязь чалавека з прыродай, пра павагу да традыцый і да таго, што было да нас.

Усе гэтыя творы складаюць адзіны свет, дзе дзіцячыя гісторыі становяцца падставай для сур’езных разважанняў. Алена Стэльмах піша так, каб яе кнігі былі не толькі займальнымі, але і карыснымі — яны вучаць бачыць у звычайным нешта значнае, а ў малым — вялікую каштоўнасць.

На Минской книжной выставке актеры Театра на Немиге исполнили читку пьесы «Три холостяка» Елены Стельмах


Полная версия
© Беларусь Сегодня, 1998 — 2026. Все права принадлежат издательскому дому «Беларусь сегодня»