За 20 лет работы почтальон Грозовского отделения связи получала только благодарности от земляков

Віншаванні па зваротным адрасе

У вялікай сялянскай сям’і вырасла Галіна ПАЎЛЮЧУК. Чацвёра братоў і сясцёр раз’ехаліся, займелі свае сем’і. А лёс Галіны Паўлаўны склаўся так, што пасля заканчэння Мінскага паліграфічнага вучылішча і працы ў Нясвіжскай тыпаграфіі вярнулася да бацькоўскага парога ў родныя Яўсеевічы Капыльскага раёна. 



Выхоўвала дачушку Вікторыю і дапамагала састарэлым бацькам упраўляцца па гаспадарцы. Калі вызвалілася месца паштальёна ў Грозаўскім аддзяленні сувязі, уладкавалася там. Летам на веласіпедзе, а зімою пешшу штодня адмервае Галіна Паўлаўна сем кіламетраў, што паміж Яўсеевічамі і Грозава, а затым далей па вуліцах аграгарадка Грозава, Балгавічаў і Яўсеевічаў. Летам далучаецца і хутарок Аксаміты, дзе засталося некалькі дамоў пенсіянераў, якія на зіму едуць у гарадскія кватэры дзяцей.

Свайго паштальёна не забываюць. У гэтыя дні віншуюць з Новым годам, Калядамі. З Мінска віншаванні дасылае васьмідзесяцігадовая Антаніна Іванаўна Лазоўская, з Салігорска — Людміла Уладзіміраўна Дарашэвіч, са Слуцка — Зінаіда Цімошык.

За два дзесяцігоддзі працы Галіна Паўлаўна атрымлівала толькі падзякі ад землякоў.

Капыльскі раён

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter