Веснавы настрой

На Гомельшчыне да палявых работ засталося каля двух тыдняў

На Гомельшчыне да пачатку палявых работ засталося каля двух тыдняў.

Улічваючы паўсюднае пацяпленне, такі прагноз зрабілі спецыялісты-аграрыі вобласці. Таму сёння ў гаспадарках рэгіёна актыўна вядзецца падрыхтоўка да сяўбы. Земляробы, мабілізаваўшы патэнцыял машынна-трактарных паркаў, вывозяць на палі арганіку. Толькі за мінулы тыдзень пад асноўныя сельгаскультуры яе ўнесена звыш 300 тысяч тон, усяго ж па стане на 26 лютага заданне па вывазцы было забяспечана ў вобласці на 81 працэнт, што вышэй за мінулагодні паказчык.

Мінеральныя тукі з асноўных прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў — «Гродна Азоту», «Беларуськалію» і Гомельскага хімічнага завода — у гэтыя дні ў значных аб’ёмах прыбываюць на склады арганізацый, якія абслугоўваюць АПК. Адсюль яны адгружаюцца непасрэдна гаспадаркам.

Па аператыўнай інфармацыі, атрыманай у прэс-службе камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, на ўчарашні дзень у рэгіёне пад веснавыя падкормкі і яравую сяўбу было нарыхтавана каля 93 тысяч тон азотных, фосфарных і калійных удабрэнняў, або амаль 44 працэнты да задання. Сярод раёнаў Гомельшчыны лепшая забяспечанасць калійнымі і фосфарнымі тукамі ў Брагінскім раёне (адпаведна 82 і 72 працэнты), азотных больш назапасілі хлебаробы Гомельскага раёна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter