Обратная связь: о чем пишут наши читатели

Весна надежды нашей

В потоке негатива, льющегося из соцсетей, многие медиаперсоны и разные специалисты по личностному росту и развитию стали говорить о том, как важно в непростое время сохранить себя. Дают такие советы: чаще гулять на свежем воздухе, больше внимания уделять семье и заботе о близких. Для этого в первую очередь нужно сократить время зависания в смартфоне. Это поможет сохранить психическое здоровье, а без него, как известно, и физическое ни к чему. Важный шаг на пути к позитивному мышлению, считают специалисты, — это очищение от негативных мыслей. Чтобы избавиться от них надолго, нужно сначала их осознать, а потом отпустить в свободный полет. Ну или, как вариант, описать словами и прислать к нам в редакцию. Вашим письмам, дорогие читатели, мы всегда рады. 

fluentrussia.ru

Не могу молчать 

Здравствуйте, уважаемая редакция! 

Очень захотелось написать, поделиться горечью от происходящих в мире событий. Меня очень волнует память о Великой Отечественной войне. Как можно говорить о том, что виновником ее начала был Советский Союз? Как такое может прийти в голову здравомыслящим людям? Еще ужаснее то, что страны, потерявшие свое население во время Второй мировой, сегодня идут на поводу у тех, кто захлебывается ложью и ядом гнусных обвинений. От конфликта в Украине и вовсе охватывает оторопь. И вот родились такие строки: 

Опомнись, Европа! Тебе ли не больно? 
Забыла ужас тех страшных дней,
Когда фашизм убивал миллионы,
Сжигал в крематориях концлагерей? 

Мне 70 лет. Я выросла на книгах и кинофильмах о войне и нашей памяти о ней. Многое о прошлом нашего народа довелось понять и благодаря рассказам родителей. Мой отец воевал на Калининском, Ленинградском и 3-м Белорусском фронтах. Был пулеметчиком, сапером, артиллеристом. Трижды был ранен. Победу встретил в Инстербурге (ныне Черняховск Калининградской области России). Папа был награжден орденами и медалями. После его ухода из жизни трепетно храню память о его подвиге. 

Во время Великой Отечественной вой­ны мама была подростком. Трижды молодежь их местности немцы пытались вывезти в Германию, и столько же партизаны отбивали их у фашистов. Годы, проведение в оккупации, — это страх, голод, болезни. Мама болела тифом и малярией. Думали, что она не выживет. Но она выстояла. От их деревни не осталось ни одного дома, одни черные развалины. Люди жили в землянках, подвалах, окопах. Когда мама вспоминала то время, сама не верила, что смогла весь этот страх и ужас пережить. Теперь, когда сплошным потоком идет искажение нашей исторической памяти, нельзя молчать. В голове не укладывается, что где-то рядом есть люди, которые обливают грязью наш народ, нашу Победу, наш Мир. 

Это невозможно забыть. 
Если память убить безжалостно
И в угоду кому-то предать,
Станет павшим так больно и тягостно, 
Будто их расстреляли опять. 

Это письмо — выстраданный ответ на страшную несправедливость тех, кто хочет забыть о подвиге героев Великой Отечественной и купиться на пустые рассказы обезумевшего Запада. 

Валентина Кузьмич, г.п. Россь, Волковысский район.

Жывая спадчына

Адна з важнейшых задач сучаснай школы — выхаванне высокай духоўнасці, маральнасці асобы, а таксама развіццё здольнасці захоўваць і творча памнажаць нацыянальную спадчыну. У гэтым упэўнена настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік аб’яднання «Вытокі» Сялецкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна Святлана Іванова. У лісце ў рэдакцыю яна адзначае: края­знаўчая і этнаграфічная дзейнасць дае магчымасць навучэнцам глыбей пазнёміцца з родным краем, мінулым сваёй краіны. 

Удзельнікі аб’яднання «Вытокі» аг.Сялец Мсціслаўскага раёна.

«Дзеці далучаюцца да культурных, духоўна-маральных, працоўных традыцый нашага народа, — піша Святлана Сямёнаўна. — З дапамогай вывучэння прадметаў народнага побыту, свят беларускага народнага календара, сямейна-абрадавага фальклору фарміруецца сістэма ўяўленняў і поглядаў асобы, з’яўляецца ўнутраная патрэба ў спазнанні гісторыі роду, сям’і, народа».

Адзін з напрамкаў выхаваўчай работы ў школе — краязнаўства. Праз патрыятычнае выхаванне і настаўнікі, і вучні імкнуцца павысіць узровень духоўнай культуры. 

— Каб ганарыцца Радзімай, патрэбна ведаць яе гісторыю, — упэўнена Святлана Сямёнаўна. — Выхоўваем дзяцей на слаўных традыцыях краю, на прыкладзе працавітых і таленавітых землякоў. Багаты краязнаўчы матэрыял дазваляе надзвычай цікава і разнастайна праводзіць вучэбныя заняткі і пазакласныя мерапрыемствы.

Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах «Вытокі» і «Краявед» сабралі багаты матэрыял каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага фальклору аграгарадка Сялец. Дзякуючы іх намаганням юныя прыхільнікі гісторыі даведаліся пра ўнікальныя, характэрныя толькі для Мсціслаўшчыны абрады — перазовы (трэці дзень вяселля , «малацьба гароху»), абрад хрысцін («Бабуля, не скупіся, вазьмі ды адкупіся…»), абрадавыя памінальныя дні. 

У планах калектыву — паказ сямейна-абрадавых свят сваёй мясцовасці.

З кожным годам усё менш становіцца носьбітаў вясковай беларускай культуры, знікаюць традыцыі і прадметы побыту, якія былі звыклыя для беларусаў яшчэ не так даўно. Захаваць іх і пашырыць сярод моладзі можна дзякуючы новым падыходам і сучасным тэхналогіям. Педагогі Мсціслаўскага раёна ўпэўнены: жывая спадчына сёння набывае новыя сэнсы, гаворыць пра сябе на мове, зразумелай пакаленню электроннай культуры. Галоўнае — знайсці падыход!

Трэба дома бываць часцей

Выпісваю «НГ» ужо другі год. Вельмі газета падабаецца. Можна прачытаць пра ўсё, што захочаш. Хачу расказаць і пра такі выпадак з жыцця.

Аднойчы мы з сястрой сабраліся з’ездзіць на радзіму. Яна жыве ў Полацку, я — на Магілёўшчыне. А ехаць патрэбна было ў Івацэвіцкі раён. Так склаўся лёс, што параскідаліся мы па розных краях. А так хацелася жыць, як мама казала, «у горбачцы», разам. Вось мы сустрэліся, каб паехаць на могілкі і навесці там парадак. 

Ідзём з сястрой па могілках. Сярод стромкіх сосен ветру не чутно. Цішыня. Могілкі мы сваіх продкаў знайшлі. Пачысцілі і пафарбавалі агароджу звонку. А вось унутр трапіць ніяк не маглі. Пералезці праз верх было немагчыма. Мы з сястрой ужо даволі старыя. Мне — 70, ёй — 65. Вось так і хадзілі вакол, пакуль я не села на зямлю і не прамовіла: «Татачка, а як жа да цябе трапіць? Няўжо дарма мы столькі да цябе ехалі?»

Як раптам з нейкім рыпам калітка агароджы адкрылася сама. Мы з сястрой глядзім адна на адну і не можам паверыць: ці то сапраўды тата пачуў просьбу? Аказваецца, калітка была зроблена так роўна з самой агароджай, што адразу і не заўважыць, дзе ж уваход. 

Зайшлі ўнутр, усё прыбралі, пафарбавалі. А калі збіраліся дадому, думалі: і як не верыць у іншы свет? Але галоўная выснова — не згубіць у наступны раз тое месца, якое мы абматалі дротам, каб зноў не бударажыць продкаў. 

Антаніна Дзеркачова, Магілёўскі раён.

kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter