Верым у Веру

Сёння юбiлей у нашай Веры — рэдактара аддзела пiсьмаў Веры Мiхайлаўны Шчэцiнай.

Дзяўчынцы, якая нарадзiлася пад Покрывам Святой Багародзiцы i выкупалася ў залатым дажджы лiстападу, далi сiмвалiчнае iмя. I яна на працягу ўсяго жыцця цвёрда прытрымлiваецца прынцыпаў вернасцi — сям’i, родным, прафесii, сябрам. Журналiста з багатым вопытам калегi паважаюць за прафесiяналiзм i мэтанакiраванасць, а чытачы  — за ўвагу, памяркоўнасць i далiкатнасць. Вера Мiхайлаўна вылучаецца практычнасцю i цвярозым поглядам на жыццёвыя абставiны, наша Верачка — мяккiм гумарам, дасцiпнасцю, дабрынёй i рамантызмам.
Дружная народнагазетаўская сям’я, да якой, пэўна ж, далучацца нашы чытачы, шчыра вiншуе Веру Мiхайлаўну Шчэцiну са знамянальнай датай. Мы верым у нашу Веру, у якой яшчэ шмат цудоўнага наперадзе. Няхай залатое покрыва шчасця ахоўвае яе доўгiя гады, а жыццёвая дарога будзе раўнюткай i сонечна-лагоднай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter