Вернутыя з небыцця

Імёны яшчэ трох дагэтуль не вядомых радавых мінулай вайны неўзабаве дапоўняць надпісы на мемарыяльных плітах аднаго з брацкіх захаванняў у Студэнцкім скверы, што па вуліцы Песіна ў Гомелі. Да такога рашэння прыйшлі члены тапанімічнай камісіі, створанай пры гарвыканкоме, пасля вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых ваенным камісарыятам абласнога цэнтра, удзельнікамі пошукавай групы гарадской СШ № 56, паказанняў гараджан. Целы расстраляных і закатаваных фашыстамі герояў-падпольшчыкаў Фёдара Прыходзькi, Дзмітрыя Басакава і Канстанціна Пупыніна пасля вызвалення Гомеля ад захопнікаў былі перавезены на вуліцу Песіна і 7 студзеня 1944 года разам з яшчэ 30 целамi загінуўшых тут перазахаваны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter