Вернік чатырох культур.

Ліякумовіч, Ц. Настальгія: навелы і апавяданні/ Цімох Ліякумо-віч. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 160 с.

Ліякумовіч, Ц. Настальгія: навелы і апавяданні/ Цімох Ліякумо-віч. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 160 с.

Цімох Ліякумовіч — наш зямляк, нарадзіўся ў 1936 годзе ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. Сярэднюю школу скончыў у Мазыры. Пасля вучобы на гісторыка-філалагічным факультэце Смаленскага педінстытута настаўнічаў у Цялушскай сярэдняй школе Бабруйскага раёна. Даведаўшыся, што менавіта ў гэтых мяс-цінах жыла, займалася асвет-ніцтвам унучка А.С. Пушкіна Наталля Варанцова-Вельямінава, пачаў збіраць звесткі пра лёсы нашчадкаў геніяльнага паэта на беларускай зямлі. Так нарадзі-лася кніга “Патомкі А.С. Пушкіна ў Беларусі”. Пасля была абарона кандыдацкай дысертацыі “Паэзія Янкі Купалы ў рускіх перакладах”, іншыя навуковыя і літаратурныя здабыткі. Зараз доктар філалагічных навук Цімох Ліякумовіч жыве і працуе ў ЗША. І памятаючы словы В.Дуніна-Марцінкевіча (“Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны, / Што швейцарскія горы, старыя Афіны, / Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны?/ Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!”), вучоны і пісьменнік па-ранейшаму працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства. Сведчаннем таму — і новая кніга навел і апавяданняў з красамоўнай назвай “Настальгія”. А калі гаварыць пра далучанасць да розных культур, то Цімох Ліякумовіч упоравень з беларускай культурай і літаратурай праяўляе зацікаўленасць і рускай, яўрэйскай, амерыканскай... Так склалася жыццё таленавітага чалавека, што свет перад ім расчынены самы шырокі. Пра гэта — і ў кнізе “Настальгія”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter