Вербнiца – у добрае верыцца.

Заўтра каталікі адзначаюць адно з самых любімых у хрысціянскім свеце свят – Уваход Пана ў Ерусалім. У іншых народаў яно завецца яшчэ Пальмавай нядзеляй – менавіта галінкамі гэтага дрэва віталі жыхары іўдзейскай сталіцы Збавіцеля. Мы ж называем яго Вербніца і нясём у гэты дзень да храма галінкі вярбы – абуджаныя ад сну, з набрынялымі пупышкамі, якія зусім хутка ператворацца ў пяшчотна-зялёныя лісцікі. Яны – сімвал нашай веры, нашага чакання добрых вестак і вясны, нашай упэўненасці, што яна абавязкова прыйдзе, бо так спрадвеку вырашана на Нябёсах...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter