Вельмі паказальная дынаміка
04.10.2016 14:51:15
“Калі гаварыць пра колькасць праведзеных аперацый, то з 2005 года іх лік павялічыўся больш як у 55 разоў. Шмат у чым гэта стала магчымым дзякуючы таму, што мы паралельна з пасмяротным донарствам развівалі донарства ад жывых донараў. Сёлета будзе выканана больш за 500 трансплантацый органаў”, — растлумачыў загадчык аддзела нефралогіі, нырачна-замяшчальнай тэрапіі і трансплантацыі ныркі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алег Калачык, прадстаўляючы сваю работу “Распрацоўка і ўкараненне тэхналогіі трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых”, якая вылучана на суісканне дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.
Алег Калачык, загадчык аддзела нефралогіі, нырачна-замяшчальнай тэрапіі і трансплантацыі ныркі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска:
Калі гаварыць пра колькасць праведзеных аперацый, то з 2005 года іх лік павялічыўся больш як у 55 разоў
Алег Калачык нагадаў, што ў краіне створана служба каардынацыі органнага донарства, якая пастаянна займаецца выяўленнем патэнцыйных донараў. “Дзякуючы гэтаму Беларусь павялічыла колькасць органных донараў у 42 разы ў параўнанні з базавымі лічбамі. Гэта мела сваё адлюстраванне ў міжнародным рэйтынгу — наша краіна цяпер займае 10 месца сярод краін, якія маюць трансплантацыйную актыўнасць”, — адзначыў ён.
Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, з 2006 года члены аўтарскага калектыву прымалі актыўны ўдзел у рабоце над зменай трансплантацыйнага заканадаўства. У выніку гэтага сёння ў краіне ёсць прагрэсіўны закон, які дазваляе кожнаму грамадзяніну Беларусі атрымаць права ў аказанні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў выглядзе трансплантацыі.
Трансплантацыя ўжо стала своеасаблівым брэндам беларускай медыцыны. Фактычна быў створаны новы напрамак у клінічнай медыцыне краіны. “Да таго ж мы забяспечылі рост экспарту медыцынскіх паслуг, летась ён склаў больш за 5 мільёнаў долараў. Намі дасягнуты эканамічны эфект, які перавышае 45 мільёнаў еўра толькі за кошт эканоміі затрат на адпраўленне пацыентаў за мяжу”, — прывёў пераканаўчыя факты спецыяліст.

Уладзімір Веліхаў