Веліч роднай зямлі

У спісе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі больш за пяць тысяч помнікаў. Прычым лік самых значных ідзе на дзясяткі. Паводле дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі”, прынятай на пачатку гэтага года, у зону асаблівай увагі патрапілі 38 з іх.Некаторыя замкі моцна пацярпелі, лёс іншых склаўся больш удала. Пра аднаўленне старажытных архітэктурных помнікаў гісторыі Беларусі сур’ёзная размова ішла пад час адкрыцця замкавага комплексу “Мір”.
Старажытны замак у Міры цяпер адрэстаўраваны і сустракае шматлікіх гасцей ва ўсёй красеУ спісе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі больш за пяць тысяч помнікаў. Прычым лік самых значных ідзе на дзясяткі. Паводле дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі”, прынятай на пачатку гэтага года, у зону асаблівай увагі патрапілі 38 з іх.
Некаторыя замкі моцна пацярпелі, лёс іншых склаўся больш удала. Пра аднаўленне старажытных архітэктурных помнікаў гісторыі Беларусі сур’ёзная размова ішла пад час адкрыцця замкавага комплексу “Мір”. Падступаліся спецыялісты да гэтай няпростай тэмы і намнога раней. Доктар архітэктуры, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка, які ўзначальвае Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, ведае сітуацыю глыбока і дасканальна. “Першыя заканадаўчыя акты па ахове гісторыка-архітэктурнай спадчыны, якія распаўсюджваліся і на тэрыторыю сучаснай Беларусі, прыняты пад час царавання расійскага імператара Мікалая І, — удакладняе ён. — Яшчэ ў 1826 годзе выйшаў цыркуляр міністэрства ўнутраных спраў, у якім прадпісвалася забараняць разбурэнне помнікаў гісторыі культуры. Пазней вывучэннем помнікаў паўночна-заходніх рэгіёнаў цяперашняй Беларусі займалася Віленская навучальная акруга, а мастак Дзмітрый Струкаў па даручэнні Расійскага ўрада пад-рыхтаваў альбом замалёвак 200 храмаў, размешчаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі”.
У пасляваенныя гады мінулага стагоддзя пад ахову дзяржавы было ўзята 500 найбольш адметных помнікаў архітэктуры Беларусі. Распрацоўвалася Усесаюзная праграма па стварэнні Збору помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР, і ў БССР тую працу выкананалі цалкам: зрабілі поўны спіс каштоўнасцяў. Мастацтвазнаўцы, археолагі, этнографы, проста энтузіясты працавалі 20 год, і ў 1985-м пабачыла свет 8-томная праца “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, куды ўключылі каля 16 000 помнікаў.
Лідскі замак — адметны помнік абарончага дойлідства XIV—XV стагоддзяўА праграмы па рэстаўрацыі помнікаў культуры фарміраваліся з канца 60-х. Для гэтага ў Беларусі стварылі рэстаўрацыйныя навукова-вытворчыя майстэрні. Пачалі з Сафійскага сабора ў Полацку — гэта самы старажытны храм каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Правялі рэстаўрацыйныя работы. Галоўнай святыні Полацка вярнулі былую прыгажосць. Там з’явіліся Музей гісторыі, падземная экспазіцыя і канцэртная зала, у якой штогод праходзяць міжнародныя фестывалі камернай музыкі.
Рэстаўравалі і Камянецкую вежу — унікальны помнік абарончага дойлідства канца XIII стагоддзя. На пачатку 70-х пачалі рэстаўрацыю Мірскага замка. Ён, дарэчы, стаў першым архітэктурным помнікам Беларусі, занесеным у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У Мінску ж найбольш маштабным аб’ектам рэстаўрацыі і аднаўлення стала стварэнне Траецкага прадмесця — гістарычнага раёна Мінска, дзе захаваліся пабудовы, датаваныя XVII—XIX стагоддзямі.
Так што праграма “Замкі Беларусі” — лагічны працяг ранейшых намаганняў, скіраваных на адраджэнне, захаванне гістарычных цэнтраў гарадоў, мястэчак і нацыянальных паркаў. Дарэчы, у сярэднія стагоддзі Беларусь называлі краінай замкаў. У розны час на адносна невялікай тэрыторыі, паводле падлікаў навукоўцаў, іх было каля 180. Час і войны знішчылі большую частку замкаў, “захаваліся” вось гэтыя 38, пра іх і будзе клапаціцца дзяржава.
Уключаныя ў дзяржпраграму аб’екты падзелены на 4 катэгорыі. Да першай аднесены 7 помнікаў архітэктуры, якія найлепш захаваліся. Ім, хутчэй за ўсё, пашчасціць вярнуцца ў часы “маладосці”, адрадзіцца да новага жыцця. Гэта — Мірскі, Нясвіжскі, Любчанскі, Лідскі замкі, Стары замак у Гродне, палацавы комплекс у Ружанах, Камянецкая вежа. Некаторыя ўжо часткова адноўлены і адрэстаўраваны. У будучыні яны стануць рэзідэнцыямі для афіцыйных прыёмаў, у некаторых замкавых залах размесцяцца музейныя экспазіцыі. Да другой катэгорыі аднесены таксама 7 аб’ектаў, але тыя, што захаваліся толькі часткова. Пасля работ па кансервацыі гэтыя помнікі дойлідства, гісторыі і культуры будуць экспанавацца ў тым выглядзе, у якім засталіся. Трэцяя катэгорыя — 19 помнікаў археалогіі. З улікам іх гістарычнай значнасці плануецца правесці добраўпарадкаванне тэрыторый, па магчымасці раскрыць падмуркі, якія захаваліся ў зямлі, і стварыць музейныя экспазіцыі з археалагічнымі знаходкамі. Пэўна ж, адноўленыя старажытныя пейзажы паслужаць выдатнымі месцамі для правядзення гістарычных тэатралізаваных дзей. Да чацвёртай катэгорыі аднесены 5 помнікаў археалогіі, якія некалі былі старажытнымі гара-дзішчамі, — там будуць праведзены работы па музеефікацыі.
Старажытныя замкі напаўняюцца новым жыццёмУсяго на рэалізацыю праектаў праграмы выдаткоўваецца 130 мільярдаў рублёў. Частка помнікаў гісторыі будзе рэстаўравацца за грошы дзяржбюджэту, а гарадзішчы і селішчы адновяць за кошт мясцовага бюджэту, некаторыя помнікі — за кошт інвестпраграм.
Аляксандр Лакотка лічыць, што ажыццяўленне праграмы “Замкі Беларусі” не павінна ўспрымацца як нешта неверагоднае ці немагчымае. Беларусь, як вядома, панесла вялікія страты культурных каштоўнасцяў. І ўжо толькі адным сваім лёсам краіна, упэўнены навукоўца, заслужыла права на тое, каб ацалелая гісторыка-культурная спадчына была захавана. “Аднаўленне святынь — гэта не толькі фактар культуры, але і фактар умацавання нацыянальнага гонару краіны”, — падкрэсліў Аляксандр Лакотка.

Іна Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter