Одна из старейших педагогических семей Минска рассказывает нам свою школьную историю

Век учи

Премьера рубрики!

ДИНАСТИИ

Мы начинаем: ждите самые интересные истории о старейших династиях страны. Когда один род объединяет общее дело, когда из поколения в поколение передаются секреты ремесла, когда внуку и прабабушке всегда есть о чем поговорить. Кажется, в этих семьях любовь к профессии передается по наследству. Чтобы найти такие примеры, мы спустимся в шахту, пройдем через проходные заводов и исколесим поля.   
В этой семье День учителя каждый год ждут с особым трепетом. 250 лет — именно столько проработала в школе одна из старейших династий Минска. Оксана Любомирская, учитель русского языка и литературы школы № 124, с любовью продолжает дело, начатое бабушкой и дедушкой. А всего в их роду восемь педагогов.

Светлана МОВЧАН, Ольга ПЕСТУН, Марина ЧЕРНЕЦОВА , Людмила ЛЮБОМИРСКАЯ, Борис ПЕСТУН — и это только два поколения учителей

Любовь как диагноз

Не учительница — огонь! В белорусском языке есть прекрасное слово — «апантаная». Это как раз про нее, про Оксану Борисовну. Да она и сама не отрицает: «Любовь к школе — мой диагноз».

   
Борис и Ольга ПЕСТУН — основатели династии

«Заболела» она давно, еще когда стала приезжать к бабушке и дедушке в деревню. Там царила особая атмосфера: вечерами здесь могли декламировать стихи, обсуждать прозу, писать картины. На столах обязательно лежали аккуратными стопками тетради, рядом — книги. Девочка наблюдала за всем этим, а потом брала свои любимые игрушки, усаживала их на стулья и начинала учить. Иногда она была строгой учительницей — как бабушка, иногда сдержанной — как дед. Оксана Борисовна показывает черно-белую фотокарточку, на ней — красавец мужчина:

— Это мой дед, Борис Степанович Пестун. У нас очень много старых фотоснимков. Это его заслуга. Он одинаково легко объяснял теорему Пифагора на уроках математики, создавал фотошедевры и писал картины. К нему приходили все сельчане, чтобы сфотографироваться. Это был целый ритуал. Дедушка вывешивал на гараж белую простыню, настраивал камеру. К созданию снимков подходил с фантазией. Он мог привести лошадь, посадить верхом детвору — и «ловить» их эмоции. С ним я объехала всю страну. Он учил слышать и видеть природу. В свободное от уроков время писал пейзажи. Они рождались у него в мастерской. До сих пор, когда захожу в нее, чувствую присутствие дедушки. Здесь все на своих местах. Открой любой ящик — и увидишь инструменты, заботливо разложенные его рукой.


Борис Степанович всю свою жизнь проработал в Сватковской школе, в которой, кстати, сам же и учился в 1939—1941 годах. Он трудился учителем математики, физики, черчения и рисования, а в 1963 году стал директором и эту должность занимал 12 лет. С женой Ольгой Ивановной они познакомились в школе. Оксана Борисовна показывает еще одно пожелтевшее от времени фото. На нем бабушка. Ольга Пестун дышала школой. Напечет блинов внукам — и бегом туда. Ученики знали: с ней не забалуешь. Педагогом была строгим. Внучка хранит все публикации о своих родных. Есть у нее и последнее интервью любимой бабушки, которое она дала в 85 лет. Об этой учительнице действительно грех было не писать. Обычную сельскую школу она смогла каким-то удивительным образом превратить в культурный центр. Оксана Борисовна и сегодня удивляется энергии бабушки:

— Вы не представляете, как я завидую ее ученикам. Максим Танк, Иван Шамякин, Василь Быков, Рыгор Бородулин, Олег Лойко — со всеми она организовывала в школе творческие встречи. Частым гостем был Владимир Короткевич — он целовал руки тогдашнему школьному повару и говорил, что такой вкусной каши больше нигде не ел. Бабушка рассказывала о встрече с Василём Быковым. Ее ученик Николай Пашкевич дружил с ним, переписывался. Именно ему Быков посвятил свою повесть «Обелиск».


Посадить семена

Оксана Борисовна проводит рукой по ярким головкам хризантем — это она высадила их возле своей 124-й школы. Помимо уроков, она по совместительству успевает быть в школе ландшафтным дизайнером. Крохотные семена ладно взошли цветочным ковром. Так и много лет назад Борис и Ольга Пестун смогли взрастить в своих дочерях любовь к педагогике. Все три стали учителями. Старшая, мама Оксаны Борисовны, Людмила Любомирская окончила Минский государственный педагогический институт иностранных языков и несколько лет работала учительницей французского и немецкого языков. Средняя — Светлана Мовчан — стала учительницей белорусского языка и литературы в школе № 54 города Минска (теперь это гимназия № 7). Светлана Борисовна с гордостью вспоминает, что у нее учились дети Елизарьева, Мулявина, известный трансплантолог Алексей Щерба, бывший министр культуры Павел Латушко.

Профессиональное генеалогическое древо

В начале 1990-х годов Светлана Мовчан создала первый в стране школьный музей Франциска Скорины.

Оксана Борисовна хитро улыбается:

— Муж тети Светы тоже учитель, человек-самородок — сыграет на любом инструменте. А их дочь Вероника выбрала педагогическую профессию и стала учительницей английского языка в минской гимназии № 17. Сейчас, правда, в декретном отпуске — она воспитывает троих детей. Тетя Марина окончила Минское художественное училище имени Глебова и работает учительницей изобразительного искусства в СШ № 14 в Молодечно. Видели бы вы, какие потрясающие вещи она делает. Один из ее сыновей-близнецов тоже получил профессию педагога.

Любовь к педагогике у Оксаны ЛЮБОМИРСКОЙ в крови
Фото Александра КУШНЕРА

Поиск вдохновения

Звинит звонок. Дети бегут в класс. Бегут с радостью — на любимый-то урок русской литературы. Оксана Борисовна к занятиям подходит творчески:

— Детей надо вдохновлять, а поэтому показываю фотографии, делаю презентации, обсуждаю вместе с ними фильмы. На уроке можем посмотреть видео выступления Ахматовой, а можем и соревнования устроить, кто расскажет любопытный факт из жизни писателя или поэта. Вижу пытливый интерес в глазах — и тоже воодушевляюсь. Иногда думаю, что мне строгости не хватает. За забытую тетрадь двойку в дневник не поставлю. Возможно, удивлю, но для меня самые любимые дети те, которым учеба не дается. У меня был класс не самый сильный по успеваемости. Но на литературе я с ними отдыхала. Когда они инсценировали басню, я как в театре сидела. А природное чутье языка не у всех есть. В этом случае надо много читать и писать. Когда к централизованному тестированию готовимся, советую, чтобы дома обязательно сами проходили задания. У нас договор с учениками: они отмечают все проблемные места, где сделали ошибку, а потом уже на уроках вместе разбираемся. Всегда волнуюсь за учеников на экзамене — и в школе, и за ее стенами. Ставлю себя на их место — и сама холодею. Когда девятиклассники сдают первые в своей жизни испытания, они же чуть в обморок не падают. И здесь учителю важно сказать ободряющее слово.

Фото Александра КУШНЕРА

За плечами этой педагогической династии — миллионы проверенных тетрадей, тысячи исписанных ручек и тонны израсходованного мела. Но гораздо важнее, что за ними еще сотни благодарных учеников.

Таисия АЗАНОВИЧ

azanovich@sb.by


БЛIЦ-АПЫТАННЕ

Кніксэн  для  настаўніка

Знакамітыя беларусы пра сваіх школьных выкладчыкаў

У жыцці кожнага чалавека ёсць настаўнік з вялікай літары. Для аднаго гэта маці, для другога — нянька ў дзіцячым садку, для трэцяга — універсітэцкі выкладчык. Напярэдадні Дня настаўніка нашы знакамітасці падзяліліся шчырымі ўспамінамі.

Кацярына АЛЕЙНІК, балерына Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, прызёр міжнародных конкурсаў і фестываляў:


— У звычайнай сярэдняй школе я правучылася ўсяго чатыры гады. Потым паступіла ў харэаграфічны каледж. Тут я і сустрэла выкладчыцу, якая змяніла маё стаўленне да сябе і свету.

Вольга Аляксандраўна Лапо выкладала самы важны прадмет — класічны танец. Яна тады і выпускала наш клас. Вольга Аляксандраўна ўкладала ў нашы целы грацыю, пластыку, выхоўвала наш характар, гаварыла, што мы — людзі мастацтва. Шмат з чым сутыкаліся за гады вучобы: і сумесныя фестывалі і конкурсы, да якіх рыхтаваліся па сем гадзін на дзень нават падчас канікулаў, і недарэчныя сваркі. Бывала, што мяне выганялі з залы за няпросты характар. У аснове кожнага нашага занятку была дысцыпліна, што мне сёння надта дапамагае ў жыцці. Як зараз памятаю, пры сустрэчы з настаўнікамі трэба было зрабіць кніксэн. Гэта было цудоўна.

Уладзімір КАРАКІН, музыкант, саліст рок-гурта Litesound:


— Мне вельмі запомнілася мая першая настаўніца англійскай мовы. У пачатковай школе ў мяне не было заняткаў па гэтым прадмеце. А калі з сям’ёй пераехалі ў Кітай, то не стала зусім ніякіх заняткаў. Тады мне было адзінаццаць. Справа ў тым, што бліжэйшая руская школа знаходзілася ў 800 кіламетрах ад нашага горада. Аднойчы нам з братам давялося выпадкам пазнаёміцца з амерыканкай Хэлен — выкладчыцай у гарадскім універсітэце. Яна пагадзілася вучыць нас англійскай мове абсалютна бескарысна. Я ведаў некалькі выразаў па-англійску, яна — ні слова па-руску. Яна ўсё тлумачыла літаральна на пальцах. Аднак самае дзіўнае, што праз год я вольна размаўляў на бытавыя тэмы і нават пачаў разумець сэнс англійскіх песень. Я вельмі ўдзячны сваёй выкладчыцы, бо нашы заняткі дапамаглі мне стаць тым, хто я ёсць.

Соф’я ЮРЧАНКА, чэмпіёнка Еўропы па веславанні на байдарцы, сярэбраная і бронзавая прызёрка чэмпіянатаў свету, майстар спорту міжнароднага класа:


— Да сённяшняга дня добра памятаю сваю настаўніцу пачатковых класаў. Яе завуць Неаніла Рыгораўна Шорава. Успаміны пра яе засталіся настолькі прыемнымі, што разам з аднакласнікамі він­шуем яе штогод з днём нараджэння. Яна імкну­лася даць веды кож­наму па максімуму і захаваць дысцыпліну ў класе. Да сёмага класа я была выдатніцай. Памятаю, як Неаніла Рыгораўна выклікала мяне да дошкі рашаць задачу. Не ведаю, што са мной здарылася, але ў мяне не атрымалася, і я пайшла дадому з тройкай. Было вельмі сорамна.

А яшчэ я любіла, каб у сшытках кожная літара была напісана ідэальна. У другім класе напісала С не ў той бок. Было столькі слёз, што бацькам прыйшлося тэлефанаваць настаўніцы. Я супакоілася толькі тады, калі тая запэўніла, што ўсё добра.

Паліна БАРАДАЧОВА, уладальніца тытула «Міс Беларусь — 2016»:


— Маё школьнае жыццё — гэта шэраг пацешных сітуацый. І ўсё гэта таму, што мая маці была настаўніцай пачатковага класа, дзе я вучылася. Маці заўсёды была побач — заплятала мне косы з бантамі, стаяла побач на лінейцы, давала парады ў цяжкіх сітуацыях.

Жыць у сям’і, дзе маці кожны дзень правярае хатнія заданні і нічога не спускае з рук, сапраўды няпроста. Аднак мне па-шчыраму зайздросцілі аднакласнікі, бо мама заўсёды знаходзілася побач і была ў курсе ўсяго, што адбываецца ў школе. Сёння, калі азіраюся назад, разумею, што ў мяне засталіся толькі самыя лепшыя ўспаміны.

Андрэй РЫБАК, старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:


— Вельмі часта ў жыцці я ўспамінаю сваю настаўніцу фізікі. Нядзіўна, што пасля заканчэння Салігорскай СШ № 5 з залатым медалём паступіў на фізічны фа­культэт БДУ. Зінаіда Іванаўна Судзіковіч навучыла падыходзіць да спраў з творчага боку. Усіх нас у школе вучаць формулам. Аднак не ўсе становяцца выдатнымі фізікамі. Зінаіда Іванаўна заклікала спачатку шукаць корань задачы ці сітуацыі, а потым творча падыходзіць да рашэння. Тады можна пахіснуць найцяжэйшую праблему. Такі падыход да жыцця я захаваў да сёння і прымяняю яго нават у дэпутацкіх справах. Канешне, розныя выпадкі здараліся. Бывала, мая любімая настаўніца выклікала да дошкі і адчытвала перад усім класам: «Ну і што, што ты выдатнік, атрымлівай сваю тройку». Тады мне было вельмі сорамна. У цэлым заўсёды рыхтаваўся да заняткаў, затое менш удзельнічаў у розных дваровых задумках.

Кацярына МАЛЬЦАВА, дырэктар ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей»:


— Добра памятаю свайго любімага настаўніка па геаграфіі Уладзіміра Веялкіна. Яго любілі ўсе. У нашым класе было шмат праблемных падлеткаў, але ён знаходзіў агуль­ную мову з усімі. Мы вучылі геаграфію не толькі па падручніках. Хадзілі ў паходы. Бралі карту, ставілі пазнаку – і адпраўляліся ў падарожжа. Чулі б вы, колькі каштоўных саветаў даваў настаўнік. Вучыў, як выжыць на прыродзе, як распаліць вогнішча, як не замерзнуць у лесе.

Памятаю, як пасля 7 класа мы паехалі ў пра­цоўны лагер. Начальнікам лагера быў як раз наш любімы настаўнік. У той дзень хлопцы прыйшлі з работ хутчэй дзяўчынак і вырашылі пагарэзнічаць. Узялі нашу вопратку і начапілі на сябе. Ну а мы не лыкам шытыя, раззлаваліся на іх — і ў адказ iх вопратку і бялізну закінулі на бліжэйшае дрэва. Трэба ж было такому здарыцца, што на наступны дзень у лагер наляцела санстанцыя і, натуральна, убачыла гэта цуда-дрэва. Начальніку лагера выпісалі штраф. Знерваваліся мы не па-дзіцячаму. Аб сварцы з хлапчукамі адразу забыліся і сталі са сваіх кішэнных збіраць на штраф — вельмі сорамна было нам перад Уладзімірам Уладзіміравічам. Тыя грошы, праўда, у нас ніхто не ўзяў.

Са школьнымі гадамі ў мяне звязаны толькі цёплыя ўспаміны. Памятаю нашага арганізатара, шаноўную Тамару Іосіфаўну. У школе з ёй немагчыма было засумаваць – конкурсы, акцыі, мерапрыемствы. Я была актыўнай вучаніцай, таму ўсюды ўдзельнічала. Была салісткай гурта «Пралеска», удзельнічала ў школьным парламенце.

Сяргей ТКАЧОЎ, начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы:


— У мяне былі не проста настаўнікі, а асобы, прычым з вялікай літары. Пра кожнага магу гаварыць доўга. Мікалай Макаранка працаваў у малодшых кла­сах. Добры настаўнік, пе­дагог ад Бога. Марыя Яўсеенка выкладала беларускую і нямецкую мовы, літаратуру. Строгая настаўніца, патрабавальная. Да яе ўрокаў рыхтаваліся ўсе без выключэння. Магла пытацца хатняе заданне ў аднаго чалавека некалькі ўрокаў запар. На ўроках Уладзіміра Аляксандрава вучылі фізіку, матэматыку, гісторыю. І таксама была дысцыпліна. Мог запытацца не толькі па параграфу, які задаў, але і па другіх тэмах. Вучыліся мы з цікавасцю. І гэта пры тым, што на заняткі даводзілася хадзіць за шэсць кіламетраў, а ў 9—10 класе – за дзевяць. Школы былі далёка. Памятаю, раніцамі выстройваліся ў шарэнгу і пратоптвалі сцежку. Зімой, паспрабуй, прайдзі, калі сумёты па калена. Мяняліся: адразу адзін ідзе першым, потым – другі... Так і ішлі. У школе нам давалі бясплатны чай. А мама беражліва пакавала кавалак свежага хлеба. У яго быў дзівосны водар. А ўвечары зноў быў доўгі шлях і ўрокі на печы пры лямпе.

Вераніка УЛАСЕВІЧ

veronulas@sb.by

Таіса АЗАНОВІЧ

azanovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter