Век мой абраў тут сейбішча болю...

Гацко, В.А.
Память Чернобыля: историко-документальная хроника/ В.А. Гацко. — Минск: Літаратура
і Мастацтва, 2011. — 120 с.

Валянціна Апанасаўна  Гацко — унікальны па-свойму чалавек. Яна — з кагорты тых людзей, да каго самым непасрэдным чынам дакранулася чарнобыльская трагедыя. У 1986 годзе жанчына працавала інспектарам аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама.  Зараз В.Гацко ўзначальвае музей “Трагедыя Чарнобыля”. Нядаўна пабачыла свет кніга Валянціны Апанасаўны “Памяць Чарнобыля: гісторыка-дакументальная хроніка”. Багаты на дакументальныя сведчанні, архіўныя і музейныя матэрыялы, зборнік выразна адлюстроўвае гісторыю Хойнікаў і ваколіц у апошнія дваццаць пяць гадоў, пасля 1986-га... Адным з эпіграфаў да раздзелаў кнігі служаць і такія словы: “Што параўнаецца з бядою Чарнобыля? Хіба што толькі чарнобыль душы”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter