Ведае сабе цану «каралева»
01.09.2011 20:18:15
Гаспадаркі Пружанскага раёна прыступілі да ўборкі кукурузы.
Кормаўборачным камбайнам кіруе механізатар Міхаіл Тамашук.
— У гэтым годзе кукуруза парадавала, — гаворыць аграном па кормавытворчасці гаспадаркі Сяргей Усік. — Пачалі не з самага лепшага ўчастка, але і тут ураджайнасць склала 390 цэнтнераў на круг.— Мяркуем назапасіць да 40 тысяч тон сіласу.
У ААТ «Агра-Калядзічы» 1180 гектараў кукурузы. Лепш за ўсё парадаваў сорт беларускай сялекцыі «палескі 212». У акцыянерным таварыстве самастойна рыхтуюць насенне, што таксама дапамагае эканоміць сродкі.
Алег СІДАРЭНКА
НА ЗДЫМКУ: вадзіцель Іван ГУЗАРЭВІЧ, аграном Сяргей УСІК і механізатар Міхаіл ТАМАШУК задаволены сёлетнім ураджаем.
Фота Аляксандра МЕЛЕША
В целом по стране кукуруза убрана более чем на 71 тысяче гектаров. Каждый из них дает в среднем по 310,1 центнера зеленой массы. Это на 90,1 центнера больше, чем на соответствующую дату прошлого года, когда было убрано 251 тысяча гектаров — 39 процентов к посеянному.