Ведае сабе цану «каралева»

Гаспадаркі Пружанскага раёна прыступілі да ўборкі кукурузы.

НА ПАЛЕТКАХ ААТ «Агра-Калядзічы» задзейнічаны «Ягуар» і дзесяць адзінак тэхнікі на адвозе. Кожны вадзіцель робіць за змену да дзесяці рэйсаў, адвозячы да 130 тон зялёнай масы.

Кормаўборачным камбайнам кіруе механізатар Міхаіл Тамашук.

— У гэтым годзе кукуруза парадавала, — гаворыць аграном па кормавытворчасці гаспадаркі Сяргей Усік. — Пачалі не з самага лепшага ўчастка, але і тут ураджайнасць склала 390 цэнтнераў на круг.— Мяркуем назапасіць да 40 тысяч тон сіласу.

У ААТ «Агра-Калядзічы» 1180 гектараў кукурузы. Лепш за ўсё парадаваў сорт беларускай сялекцыі «палескі 212». У акцыянерным таварыстве самастойна рыхтуюць насенне, што таксама дапамагае эканоміць сродкі.

Алег СІДАРЭНКА

НА ЗДЫМКУ: вадзіцель Іван ГУЗАРЭВІЧ, аграном Сяргей УСІК і механізатар Міхаіл ТАМАШУК задаволены сёлетнім ураджаем.

Фота Аляксандра МЕЛЕША

В целом по стране кукуруза убрана более чем на 71 тысяче гектаров. Каждый из них дает в среднем по 310,1 центнера зеленой массы. Это на 90,1 центнера больше, чем на соответствующую дату прошлого года, когда было убрано 251 тысяча гектаров — 39 процентов к посеянному.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter