Вечаровае веча ў музеі

У Траецкім прадмесці Мінска цяпер часта сустракаюцца літаратурныя таленты і іх прыхільнікіТонкая, узнёслая, светлая, філасофская… Эпітэты пра паэзію Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай можна доўжыць, ды лепш, напэўна, прыгожыя вершы яе ўсё ж чытаць. Ці слухаць. Ці спяваць… Зрэшты, сябры, прыхільнікі творчасці, якіх паэзія Людмілы сабрала нядаўна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, з розных бакоў паглядзелі на адметны талент. Свой творчы юбілейны вечар беларуская пісьменніца, аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча назвала: “Вечаровае веча”. Такая назва і ў новай кнігі яе паэзіі, вершы з якой гучалі на вечарыне. Іх пранікнёна чытала сама паэтэса — з Асіповіччыны родам, матэматык па адукацыі, вядомая ў мінулым і як тэлежурналістка. Цёплыя словы юбілярцы гаварылі сябры, літаратары. Гучалі і песні на яе вершы ў выкананні бардаў Таццяны Беланогай, Алеся Камоцкага, Эдуарда Хейдарава, Алесі Сівохінай. А Сяргей Панізьнік чытаў зусім не злосныя, хутчэй — жартоўныя пародыі на яе творы.
На “Вечаровым вечы” Л. Паўлікавай-Хейдаравай гучалі музыка і вершыУ Траецкім прадмесці Мінска цяпер часта сустракаюцца літаратурныя таленты і іх прыхільнікі
Тонкая, узнёслая, светлая, філасофская… Эпітэты пра паэзію Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай можна доўжыць, ды лепш, напэўна, прыгожыя вершы яе ўсё ж чытаць. Ці слухаць. Ці спяваць… Зрэшты, сябры, прыхільнікі творчасці, якіх паэзія Людмілы сабрала нядаўна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, з розных бакоў паглядзелі на адметны талент. Свой творчы юбілейны вечар беларуская пісьменніца, аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча назвала: “Вечаровае веча”. Такая назва і ў новай кнігі яе паэзіі, вершы з якой гучалі на вечарыне. Іх пранікнёна чытала сама паэтэса — з Асіповіччыны родам, матэматык па адукацыі, вядомая ў мінулым і як тэлежурналістка. Цёплыя словы юбілярцы гаварылі сябры, літаратары. Гучалі і песні на яе вершы ў выкананні бардаў Таццяны Беланогай, Алеся Камоцкага, Эдуарда Хейдарава, Алесі Сівохінай. А Сяргей Панізьнік чытаў зусім не злосныя, хутчэй — жартоўныя пародыі на яе творы.
Падобныя сустрэчы ладзяцца ў Літаратурным музеі даволі часта. Яго дырэктар Лідзія Макарэвіч гаворыць, што летась іх было больш за 30, шмат цікавых планаў і сёлета. “У нас ёсць, па-першае, знакавы праект “Дыяменты прыгожага пісьменства”: арганізуем імпрэзы з нагоды 100-гадовых юбілеяў вядомых беларускіх літаратараў, — расказвае яна. — Нядаўна, напрыклад, адкрылася выстава, прайшла вечарына “Песня Дзвіны” Тараса Хадкевіча”. Ён, як вядома, родам з Вернядзвіншчыны, доўгі час працаваў у рэдакцыях газет “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, аўтар шэрагу апавяданняў, аповесцяў, раманаў, твораў для юных чытачоў. Пра яго любоў да людзей, непаказную дабрыню гаварылі сябры, пісьменнікі, якія ведалі юбіляра, дзеці, унукі. Па-другое, мы ахвотна супрацоўнічаем з рознымі выдавецтвамі, і калі выдаецца адметная кніга — запрашаем аўтара на прэзентацыю. І, па-трэцяе, адсочваем юбілеі ў вядомых пісьменікаў і разам робім творчыя вечары”.
Нядаўна 10-гадовы юбілей у музеі адсвяткавала і літсуполка “Траецкае прадмесце”. Да Дня святога Валянціна ладзілася вечарына “Пачынаецца ўсё з любові”: вершы пра каханне чытаў заслужаны артыст Беларусі Эдуард Гарачы, а рамансы выконвалі лаўрэат Усерасійскага конкурсу “Голас асенні” Наталля Клімковіч і музыкант Андрэй Сівакоў. А вечар “Рыцар паэзіі” прысвячаўся памяці лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэта Алеся Пісьмянкова. Гэты таленавіты чалавек пайшоў з жыцця маладым, у свой час ён быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, часопіса “Вожык”.
Цяпер у Музеі гісторыі беларускай літаратуры рыхтуюцца выстава і тэатралізаваная вечарына ў гонар жанчын-пісьменніц. “Хочам падрыхтаваць усё да 8 сакавіка, — дзеліцца планамі Лі-дзія Макарэвіч. — Раскажам пра нашых сучасніц, а гэта Еўдакія Лось, Жэня Янішчыц, Раіса Баравікова, Данута Бічэль-Загнетава, Вера Вярба і іншыя. Запланаваны шэраг сустрэч з паэтэсамі. Дарэчы, на вечарыны збіраецца шмат студэнтаў, творчай моладзі, і звычайна ўваход на ўсе нашыя мерапрыемствы — вольны. Мы лічым, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя як аўтарам, так і чытачам. І калі хто з нашых землякоў, што жывуць у замежжы, будзе ў Мінску — смела заходзьце да нас на агеньчык”.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter