Минск
-2 oC
USD: 2.12
EUR: 2.36

Отделение почтовой связи в Заширье — одно из лучших в Ельском районе

Важная асоба ў родным Зашыр'і

Кампактна забудаваны патанаючы ў зеляніне садоў аграгарадок Зашыр'е — цэнтральная сядзіба ельскага КСУП «Саўгас «Камуніст». Большасць тутэйшых пражывае ў шматкватэрных дамах. Сябруюць працаўнікі гаспадаркі, пабудаванай на абноўленых землях Палесся, з «Сельской газетой». Паўтара дзясяткі падпісчыкаў выдання ў аграгарадку. Газеты, часопісы, іншую карэспандэнцыю, грашовыя выплаты дастаўляе паштальён Ніна Ільюк. Паўтара года яна працуе ў аддзяленні паштовай сувязі, якое ўзначальвае Марыя Кашэвіч.


Зашыр'е — родная вёска Ніны Мікалаеўны. Тут яна закончыла сярэднюю школу. У Магілёве вывучылася на повара. Вярнулася дамоў, выйшла замуж за мясцовага Алега Ільюка. Ад гаспадаркі атрымалі добраўпарадкаваную кватэру. У іх сям'і чацвёра дзяцей. Старэйшыя дочкі Аксана і Вольга, сын Дзмітрый знайшлі сябе ў сталіцы. Меншы Андрэй перайшоў у 6-ы клас. Муж Алег Уладзіміравіч на пенсіі, але склаўшы рукі не сядзіць. Займаецца бондарствам. Калі неабходна, разам з сынам дапамагаюць Ніне Мікалаеўне разнесці пошту. 

Словы падзякі ад жыхароў аграгарадка гучаць у адрас Ніны Ільюк. Паштальён — асоба ў Зашыр'і. У тым, што аддзяленне паштовай сувязі адно з лепшых у Ельскім раёне, гэта заслуга і Ніны Мікалаеўны. 

subbat50@mail.ru

Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...