Вавілонскі альбом

Што лепей — адзін верш або многа-многа? Не спяшайся з адказам. Усё не так відавочна, як ты думаеш
Нармальныя людзі чытаюць пра вавілонскую бібліятэку ў Борхеса. Але ў маёй вёсцы Борхеса не было, таму я прачытаў у савецкім часопісе 1958 года.

Карацей, уяві сабе вялікі альбом, у якім шмат-шмат карцінак з маленькіх кропачак (у 1958 годзе не ўжывалі слова «піксель»). У часопісе гаворка ішла пра карцінкі 12х9 сантыметраў і пікселі дыяметрам 0,25 мм, але лічбы тут неістотныя, можна падставіць свае.

Цяпер уяві, што ў гэтым альбоме ёсць усе мажлівыя спалучэнні пікселяў (калі ты хоць трошкі ведаеш матэматыку, ты разумееш, што колькасць спалучэнняў будзе абмежаваная, а не бясконцая). Па парадку: напрыклад, спачатку чыста белая карцінка, потым – карцінкі з адной кропкай (усіх магчымых колераў на ўсіх магчымых пазіцыях), пасля з дзвюма, трыма...

У такім альбоме бу­дзе ўсё, што чалавек можа сабе ўявіць, і ўсё, што ён уявіць не можа. Фотаздымкі ўсіх месцаў у сусвеце з усіх ракурсаў пры ўсялякім асвятленні; усе кадры з усіх зямных, марсіянскіх і сатурніянскіх фільмаў, скрыншоты ўсіх гульняў; уся літаратура галактыкі ў перакладзе на ўсе мовы галактыкі, у тым ліку незваротна страчаныя творы на мёртвых мовах. Хочаш другое выданне «Сымона-музыкі» ў перакладзе на старажытнаверхненямецкую мову з ілюстрацыямі аўтара? У альбоме ёсць усе староначкі! Хочаш раўнанні агульнай тэорыі ўсяго? Яны там таксама знойдуцца разам з найпадрабязнейшым тлумачэннем матэматычнага апарату! Дзяржаўныя сакрэты старажытных егіпцян? Маем і самі сакрэты, і каментары экспертаў, і фота­здымкі фараонаў!

(Дарэчы, сённяшняя «Лупа» ў такім альбоме таксама будзе. Бо яе таксама можна скласці з пікселяў.)


Але ёсць у нашага альбомчыка недахоп. Дакладней, нават два недахопы.

Першы – яго памеры. Альбом настолькі вялікі, што не змесціцца ва ўсёй Метагалактыцы – г. зн. у частцы сусвету, якую мы можам назіраць з Зямлі ў тэлескопы.

(Прыкінь – у сусвеце не змяшчаецца, а ў тваёй галаве змясціўся! Гэта да пытання аб чалавечай фантазіі.)

Другі недахоп больш істотны. Рэч у тым, што гэты цуда-альбом апроч карыснай інфармацыі змяшчае процьму бескарыснай.

Напрыклад, усе тэксты там ёсць з усімі мажлівымі абдрукоўкамі. І няма ніякіх пазнак, які з іх правільны! Дакладней, пазнакі ёсць, але... пра кожны з варыянтаў тэксту!

Далей: усе карцінкі ў альбоме змешчаны не толькі ў дакладным варыянце, але і ў папсаваным. Апроч сапраўднай Джаконды Леанарда ты знойдзеш мільёны няздарных копій, мільярды фотажаб, трыльёны карцінак з разнастайнымі памехамі. І пераважная большасць будзе пашко­джана настолькі, што ніякай Моны Лізы мы не ўбачым. Дый наогул не пабачым нічога, апроч піксельнага хаосу.

І, нарэшце, трэці недахоп. Карцінак занадта шмат. Шмат настолькі, што ніякі Гугл або Яндэкс не патрапіць знайсці нічога. Варыянтаў столькі, што немагчыма знайсці ніводнага.


Да чаго я ўсё гэта кажу? А да таго, што мастацкая творчасць – гэта не толькі стварэнне чагосьці, але і ачыстка яго ад непатрэбных дэталяў. Мона Ліза будзе глядзецца лепей, калі выбраць адну карціну, а не вываліць тысячу і прапанаваць гледачу выбраць. «Новая зямля» будзе «Новай зямлёй», калі адабраць з многіх успамінаў маленства самыя яркія і найбольш яскрава іх апісаць.

Як казаў наш дырыжор, трэба падняць суадносіны «сігнал – шум».

Што? Распавесці пра нашага дырыжора? Абавязкова распавяду... неяк іншым разам. Таму што сённяшняя «Лупа» – не пра яго!

Калі ты лічыш, што пішаш не горш за аўтараў «Лупы», дасылай нам тое, што пішаш. Адрас памятаеш. Калі не памятаеш, я табе нагадаю: mushroom1948@bk.ru. Не забывайся выбраць добры варыянт

" Таццяна Чэчанец з Салігорска даслала, канечне, не столькі вершаў, колькі ёсць у дзівосным альбоме, але ў яе таксама было з чаго выбраць. Я абраў адзіны беларускамоўны верш. Не таму, што ён беларускамоўны, а таму, што самы лепшы ў падборцы.

***

Самотна… Неба страцiла празрыстасць.

Удалечыню чаргой плывуць аблокi,

Утойваючы нейкую ўрачыстасць,

Нiбы да шчасця ведаюць дарогi.

Усе нашы разважаннi нi аб чым,

Пялёсткi-мары, думкi i iмкненнi

Гарэзнiк-ветрык размяце, як дым,

Душы ад пут не даўшы пазбаўлення.

Няма i сэнсу ў бясконцых днях.

Мы – лiчбы на нагрэтых камянях.

" Кацярына Дзямідава са Шчучына даслала падборку, з якой я не ведаю, што выкідаць. Публікую таму ўсе тры творы.

Лжецарек

– незабвенная, – пишет обломком карандаша.

(поджимаешь губы от пафоса и наготы)

– достижение дня: мы уже на «ты».

(обнимаешь его искренне, не спеша).

обещает встречи в городе N.

(изучаешь пристально гугл мэп,

переходишь плавно на джаз и степ).

он уже не оксюморон, а рефрен.

он усердно царапает росчерк снов,

уходя, не всегда закрывает дверь.

(отпусти его, видишь, в нем зреет зверь,

доиграть не способный партию слов).

у него отточен удар и поклон,

а на прошлом печать, табу.

(ты до крови закусываешь губу,

чтобы тело вспомнило: здесь был он).

Танцовщице

врываешься в жизнь,

смуглая, босоногая.

только держись! ветры, дожди –

ты продрогла?

в тебе в унисон – дерзость испанок,

бесстрашие тореадора.

кружись! этот стон

без смысла, без страха.

с задором

внушаешь: ты бог. сама в себе

демон и агнец.

о, если б я мог. я б превратил

тебя в танец.

я встал бы с тобой и вёл тебя

в танго и сальсе.

останься со мной. разбейся в battments, но останься.

введи меня в шторм, в огонь,

начинай уже сниться.

ты смотришь в упор. и я опускаю

ресницы.

Дочки-матери

Мамочка, мама, можно мне выдохнуть?

Снова на рельсы – оставленной Вронским,

в омут – Офелией. Можно мне выплюнуть

горечь сомнений, зажеванных Бродским?

Мамочка, мама, поведай Тристану:

все паруса белоснежнее савана.

Можно отречься? Я спорить не стану.

Можно вернуться – ложь не оправдана.

Мамочка, там, за февральской утратой,

воском залиты у Лары страницы.

Мамочка, можно он будет мне братом?

«Свет потуши. Не забудь помолиться».

" Нарэшце, Віктар Лупасін з Мінска даслаў сюррэалістычную замалёўку ў прозе. Яна маленькая – акурат улезе на рэшту месца!

***

Андрусь прачнуўся вельмі позна. Мужчынскі голас нешта крычэў па-нямецку вершамі. Іван Вікенцьевіч яшчэ спаў. Больш на вакзале нікога не было.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter