Ваша Экселенцыя...

Ад iмя беларускага народа i ад сябе асабiста сардэчна вiншую Вас...

Яго Экселенцыi

Пану Ху Цзiньтаа

Старшынi Кiтайскай

Народнай Рэспублiкi

Пекiн

Ваша Экселенцыя,

ад iмя беларускага народа i ад сябе асабiста сардэчна вiншую Вас i ўвесь дружалюбны кiтайскi народ з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Кiтайскай Народнай Рэспублiкi.

У Беларусi шчыра захапляюцца поспехамi Вялiкага Кiтая ў забеспячэннi ўстойлiвага эканамiчнага прагрэсу, накiраванага на пабудову квiтнеючай краiны, дзе пануюць грамадская згода i палiтычная стабiль­насць.

Пад Вашым мудрым кiраўнiцтвам кiтайская дзяржава адной з першых пераадолела наступствы глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, што яскрава пацвярджае паспяховае правядзенне ў Шанхаi Сусветнай выставы «ЭКСПА-2010», на якой беларуская i кiтайская экспазiцыi з гонарам прадстаўляюць нашы краiны.

Карыстаюся святочнай нагодай, каб пацвердзiць iмкненне Рэспублiкi Беларусь да далейшага развiцця ўсебаковага палiтычнага i гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння з Кiтайскай Народной Рэспублiкай, якое набыло сапраўды стратэгiчны характар.

Спадзяюся, што падчас нашай хуткай сустрэчы ў Пекiне мы падрабязна абмяркуем перспектывы далейшай рэалiзацыi сумесных праектаў у крэдытна-iнвестыцыйнай, навукова-тэхнiчнай, ваенна-тэхнiчнай i iншых сферах.

Ад шчырага сэрца жадаю Вам, Ваша Экселенцыя, i народу Кiтая новых поспехаў у ажыццяўленнi абранага курсу i выказваю запэўненне ў маёй самай высокай павазе.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter