Васілёк у жыце Беларушчыны

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзілася вечарына “Шлях да Быкава” Май, чэрвень, ліпень для беларусаў заўсёды праходзяць пад знакам памяці, удзячнасці абаронцам Айчыны. Дарэчы, сёлета будзе адзначацца 200-годдзе пачатку Айчыннай вайны 1812 года, у якой удзельнічалі дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў. У кожнай беларускай сям’і помняць “ваенныя” даты: 9 Мая, 22 чэрвеня, 3 ліпеня... Культурная грамадскасць згадвае ў такі час і пра Васіля Быкава, па кніжках якога многія спазнаюць суровую праўду вайны і яе антычалавечую сутнасць. Вось і на нядаўняй вечарыне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры гаварылася, што для Быкава вайна была не толькі выпрабаваннем кожнага на чалавечнасць, але і мерай яго чалавечай годнасці.
На выставе “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзілася вечарына “Шлях да Быкава”
Май, чэрвень, ліпень для беларусаў заўсёды праходзяць пад знакам памяці, удзячнасці абаронцам Айчыны. Дарэчы, сёлета будзе адзначацца 200-годдзе пачатку Айчыннай вайны 1812 года, у якой удзельнічалі дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў. У кожнай беларускай сям’і помняць “ваенныя” даты: 9 Мая, 22 чэрвеня, 3 ліпеня... Культурная грамадскасць згадвае ў такі час і пра Васіля Быкава, па кніжках якога многія спазнаюць суровую праўду вайны і яе антычалавечую сутнасць. Вось і на нядаўняй вечарыне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры гаварылася, што для Быкава вайна была не толькі выпрабаваннем кожнага на чалавечнасць, але і мерай яго чалавечай годнасці.
Цікавасць да асобы і творчасці пісьменніка па-ранейшаму велізарная: пра яго пішуць, да твораў звяртаюцца крытыкі, літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. Неяк, дарэчы, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін казаў, што Васілю Быкаву ўдаецца весці гутарку з народамі ўсіх пяці кантынентаў. Увогуле ж моцнаму, творчаму сяброўству Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна больш за сорак гадоў. З тых стасункаў нарадзілася кніга прозы і паэзіі “Калі рукаюцца душы”. Урыўкі з яе, а таксама іншыя вершы Барадуліна чытаў на вечарыне заслужаны артыст Беларусі Эдуард Гарачы. Музычныя творы ваенных гадоў выконваў лаўрэат усебеларускіх і міжнародных фестываляў, самадзейны кампазітар і паэт Міхась Слізкі.
Вечарына ў музеі праходзіла пад яскравым барадулінскім эпіграфам: “Васільком у жыце Беларушчыны/ Назаўсёды застанецца Быкаў!” Госці музея пазнаёміліся з выставай “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”, паглядзелі дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Ісакава “Я раскажу вам пра вайну”.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter