Варта шанаваць тое, што маем
01.08.2013 21:00:00
![П. Якубук, Г. Чаркасава і В. Бартохаў – дэлегаты з Крыма](/voice/data/upimages/2009/_--029-02-03.jpg)
І яшчэ. Размовы пра мову — гэта, па вялікім рахунку, завуалаяваныя размовы пра ля-но-ту. Мае родзічы ўсіх пакаленняў ведаюць беларускую мову. Як і мае дзеці ў Ялце. А жыць дзясяткі гадоў у Беларусі ды не ведаць хоць элементарна мову карэнных жыхароў — гэта прыкмета, прабачце, нейкай дрымучай адсталасці чалавека ад жыцця. Я сама вывучыла ўкраінскую мову. І лічу веданне мовы народа, на зямлі, на культурных і матэрыяльных каштоўнасцях якога ты будуеш свой лёс, сваё жыццё, свой дабрабыт — гэта знак элементарнай культуры чалавека.
У Крыме актывізуецца работа беларускіх суполак. Мы шырока выкарыстоўваем атрыбуты беларускай дзяржаўнасці. І ганарымся, што ёсць на зямлі Рэспубліка Беларусь, са сваім гербам, флагам, гімнам, словы якога спецыяльны вывучыла, каб спяваць з усімі разам на адкрыцці з’езда — але гімн не гучаў… Разумею: сюды сабраліся беларусы з рознымі поглядамі на жыццё. І арганізатарам варта было б улічыць, што павага да дзяржаўных сімвалаў Бацькаўшчыны ёсць знак высокай культуры чалавека. Давайце шанаваць тое, што маем! Можам спрачацца, рабіць прапановы, але з павагай да перакананняў мільёнаў людзей, якія тут жывуць, працуюць, выбіраюць уладу. Думаю, арганізатары на будучыню ўлічаць такое меркаванне дэлегатаў з Крыма.
Галіна Чаркасава, прадстаўніца ялцінскай суполкі “Белая Русь”, Крым
На здымку:
П. Якубук, Г. Чаркасава і В. Бартохаў – дэлегаты з Крыма