Вандроўка працягваецца! Сённяшняй публікацыяй, прысвечанай сталіцы, мы завяршаем папярэдні этап нашага праекта: за паўтара года “НГ” расказала сваім чытачам аб кожным раёне, аб кожным буйным горадзе нашай краіны.

Самі пісалі і здзіўляліся: з фактурай — з прэтэндэнтамі на цуды — нідзе цяжкасцей не ўзнікала. Што яшчэ раз пацвердзіла: мы жывём у дзівоснай краіне, якую зноў і зноў можна адкрываць для сябе.
А значыць — мы яшчэ павандруем! Пакіньце сваё меркаванне на нашым сайце www.ng.by — там цяпер з дапамогай чытачоў вызначаюцца  лідары з кожнага раёна, якія стануць потым удзельнікамі абласнога фіналу. Пасля вызначацца лідары з кожнай вобласці — тады будзе фінал рэспубліканскі. Ці трапяць у яго цуды вашай мясцовасці — залежыць толькі ад чытацкай актыўнасці. “Народная газета” падрабязна раскажа пра лідараў кожнага этапу, магчыма, падзяліўшы іх на розныя намінацыі:  прыродныя аб’екты, помнікі архітэктуры, нематэрыяльныя каштоўнасці і г.д. Тэм для публікацый хопіць надоўга.
Адкрываць для сябе і іншых родны край і яго людзей — гэта тое, што ніколі не надакучыць. Далучайцеся!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter