Вальеры, канюшня

Грандыёзныя змяненні чакаюць Мінскі заапарк.Дэльфінарый, аранжарэя і новыя атракцыёны — гэта далёка не ўвесь пералік таго, што тут будзе пабудавана. Такі план развіцця заапарка на бліжэйшыя пяць гадоў.
Грандыёзныя змяненні чакаюць Мінскі заапарк.
Дэльфінарый, аранжарэя і новыя атракцыёны — гэта далёка не ўвесь пералік таго, што тут будзе пабудавана. Такі план развіцця заапарка на бліжэйшыя пяць гадоў.

— На першым этапе будзе пабудавана 10 вальераў для драпежнікаў, а таксама канюшня для 20 коней, — расказаў вядучы інжынер заапарка Станіслаў Іваноў. — Затым з’явяцца віварый для грызуноў і інсектарый (памяшканне для насякомых). Каля ракі Свіслач размесцяцца вальеры для птушак.

Апошні, трэці этап, уключае ў сябе будаўніцтва акеанарыума з дэльфінарыем.

Уладзімір Даманаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter