Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у студзені 2015 г. склаў 63,5 трлн. рублёў

Валавы прадукт

Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у студзені 2015 г. склаў 63,5 трлн. рублёў
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у студзені 2015 г. склаў 63,5 трлн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,6% да ўзроўню студзеня папярэдняга года.

Станоўчы ўплыў на фарміраванне валавога ўнутранага прадукту аказалі будаўніцтва, гандаль і сельская гаспадарка. Аднак зніжэнне тэмпаў прамысловай вытворчасці пры значнай удзельнай вазе галіны ў ВУП абумовілі агульнае скарачэнне дынамікі на 0,4%.


Сярод абласцей і г. Мінска найбольшы ўклад у фарміраванне валавога ўнутранага прадукту належыць г. Мінску (24,4%), Мінскай (13,2%) і Гомельскай (10,3%) абласцям.

Па выніках першага месяца бягучага года рост валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) адзначаўся ў дзвюх абласцях — Мінскай (107,2% да ўзроўню студзеня 2014 г.) і Брэсцкай (106,4%).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter