Вакно магчымасцей

Адразу ў двух гарачых кропках планеты далі збой дыпламатычныя намаганні найбуйнейшых у свеце геапалітычных ігракоў — ЗША і Расіі — у Сірыі і на паўднёвым усходзе Украіны
Адразу ў двух гарачых кропках планеты далі збой дыпламатычныя намаганні найбуйнейшых у свеце геапалітычных ігракоў — ЗША і Расіі — у Сірыі і на паўднёвым усходзе Украіны. Злучаныя Штаты спынілі выкананне двухбаковых пагадненняў з Расіяй па сірыйскім крызісе, не адмаўляючыся аднак у далейшым ад дыпламатычных інструментаў урэгулявання міжсірыйскага канфлікту. Паводле каментарыяў Белага дома, калі б ЗША перайшлі да нанясення ўдараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі, гэта магло б справакаваць сутыкненне паміж амерыканскімі і расійскімі ваеннымі. Пры гэтым амерыканцы для дасягнення сваіх мэтаў у рэгіёне не выключаюць выкарыстання ваеннай сілы і ўпэўнены, што дамова Расіі і Амерыкі па бяспецы палётаў у Сірыі будзе дзейнічаць.  

Існуючая сітуацыя — чарговая дрэнная навіна для ўсіх фігурантаў пяцігадовага сірыйскага канфлікту, тэмы яго ўрэгулявання. У першую чаргу ў выглядзе наступстваў для мірнага насельніцтва ваюючай арабскай краіны. Паколькі менавіта зараз можна пазбавіцца самой магчымасці міжсірыйскага перамір’я, якое ладзілася пад патранатам Расіі.

Акрамя агульна заяўленых планаў — канчатковага знішчэння міжнароднага “тэрарыстычнага інтэрнацыяналу” на тэрыторыі Сірыі і Ірака, — цяпер у рэгіёне фактычна засталося два асноўных аб’яднаных   цэнтры сілы: Расія, Іран, урадавыя войскі Асада і міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. У іх, насамрэч, супрацьлеглыя мэты і задачы, у тым ліку на перспектыву. І палітычныя, і эканамічныя. Нездарма на розных берагах Атлантыкі сёння моцна гучаць галасы пра “новую халодную вайну” і “паўзучую расійскую пагрозу”. Зразумела адно: шырокае супрацьстаянне Расіі і Злучаных Штатаў знаходзіцца на вельмі небяспечным піку. І вельмі важна, каб кафлікт, не дай Бог, не дэградаваў. Каб не зачынілася для ўсіх вакно магчымасцей.

У другім выпадку — ва Украіне — канфліктуючыя бакі на Данбасе сарвалі працэс развядзення вайсковых падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны і апалчэнцаў у некалькіх зонах бяспекі на лініі сутыкнення. Прынамсі, трохбаковая кантактная група па Украіне ў Мінску вымушана зноў шукаць адказы на “гарачыя” пытанні: як стабілізаваць ваенную абстаноўку ў зоне грамадзянскага процістаяння Кіева і самаабвешчаных рэспублік ЛНР і ДНР, а таксама аднавіць палітычны працэс у рэгіёне.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter