Вахта Памяці працягваецца

Каля вёскі Старае Сяло Віцебскага раёна летась праходзіла сумесная экспедыцыя рэдакцыі газеты “Рэспубліка” і тэлеканала АНТ “Освобождение: Победа. Память. Патриотизм”. І вось напярэдаднi свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыемная навіна – вядомы ў Віцебску ваенна-патрыятычны клуб “Пошук” і яго кіраўнік Анатолій Бурдо ўстанавілі 60 раней невядомых прозвішчаў загінуўшых абаронцаў Айчыны. Нядаўна на мемарыяльных могілках у Старым Сяле (тут увекавечаны 2583 савецкія салдаты і афіцэры) дабавілася новая пліта. Сярод гэтых шасці дзесяткаў – сыны некалькіх нацый і народнасцей былога СССР.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter