Вадохрышча

На каляндары — сярэдзіна зімы. Прамінулі Новы год, Ражджаство Хрыстова... І вось сёння вялікае праваслаўнае свята — Хрышчэнне Гасподняе (у народзе — Вадохрышча), якое нагадвае нам пра хрышчэнне Іаанам у рацэ Іардан самога Ісуса Хрыста. Учора вечарам многія пабывалі на ўрачыстай службе ў царкве, прынеслі дадому богаяўленскай вады, а некаторыя ў таямнічую святую ноч нават акунуліся ў палонку. Звычай акунацца ў Іардань — вадаём, на якім быў праведзены чын асвячэння, — прыдуманы не для спартыўных подзвігаў, ён існаваў здаўна, і здаўна вядома, што святая вада валодае гаючымі ўласцівасцямі, лечыць душу і цела. Дарэчы, і самое слова «хрысціць» азначае «пагружаць у ваду», а сама вада, згодна са Старым Запаветам, з’яўляецца пачаткам жыцця... Мы асцярожна нясём дадому вялікую святыню, акрапляем ёю свае кватэры і рэчы, п’ём з малітвай і клапоцімся, каб хрышчэнскай вады хапіла на цэлы год, да наступнага свята. Славутыя хрышчэнскія маразы не палохаюць. Спакон веку асаблівасцю гэтых дзён студзеня з’яўляецца паніжэнне тэмпературы надвор’я. З прыродай не паспрачаешся. Некаторыя ідуць па святую ваду з вялізнымі каністрамі. Маўляў, яна не псуецца. Аднак свяшчэннікі тлумачаць, што рабіць гэта не варта: нават кропля хрышчэнскай вады не страчвае сілы благадаці і здольна асвяціць не адно вядро звычайнай... Фота: БЕЛТА

На каляндары — сярэдзіна зімы. Прамінулі Новы год, Ражджаство Хрыстова... І вось сёння вялікае праваслаўнае свята — Хрышчэнне Гасподняе (у народзе — Вадохрышча), якое нагадвае нам пра хрышчэнне Іаанам у рацэ Іардан самога Ісуса Хрыста.

Учора вечарам многія пабывалі на ўрачыстай службе ў царкве, прынеслі дадому богаяўленскай вады, а некаторыя ў таямнічую святую ноч нават акунуліся ў палонку.

Звычай акунацца ў Іардань — вадаём, на якім быў праведзены чын асвячэння, — прыдуманы не для спартыўных подзвігаў, ён існаваў здаўна, і здаўна вядома, што святая вада валодае гаючымі ўласцівасцямі, лечыць душу і цела. Дарэчы, і самое слова «хрысціць» азначае «пагружаць у ваду», а сама вада, згодна са Старым Запаветам, з’яўляецца пачаткам жыцця...

Мы асцярожна нясём дадому вялікую святыню, акрапляем ёю свае кватэры і рэчы, п’ём з малітвай і клапоцімся, каб хрышчэнскай вады хапіла на цэлы год, да наступнага свята. Славутыя хрышчэнскія маразы не палохаюць. Спакон веку асаблівасцю гэтых дзён студзеня з’яўляецца паніжэнне тэмпературы надвор’я. З прыродай не паспрачаешся.

Некаторыя ідуць па святую ваду з вялізнымі каністрамі. Маўляў, яна не псуецца. Аднак свяшчэннікі тлумачаць, што рабіць гэта не варта: нават кропля хрышчэнскай вады не страчвае сілы благадаці і здольна асвяціць не адно вядро звычайнай...

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter