Вада жывая і мёртвая

Многім вядома пра водныя багацці Беларусі: тут больш за 20 800 рэчак і ручаёў, звыш 10 000 азёр і 150 вадасховішчаў. Цяпер у межах Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя (НСМНА) вядуцца замеры якасці, колькасці паверхневых вод у спецпунктах назіранняў, з якіх 180 размешчана на вадацёках і 121 – на вадаёмах. І вось у чарговы раз Рэспубліканскі цэнтр інфармацыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя вызначыў самыя брудныя і самыя чыстыя водныя аб’екты краіны. Іх назвалі нядаўна на прэс-канферэнцыі ў Мінску
Возера Мястра на Мядзельшчыне — у ліку самых чыстыхМногім вядома пра водныя багацці Беларусі: тут больш за 20 800 рэчак і ручаёў, звыш 10 000 азёр і 150 вадасховішчаў. Цяпер у межах Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя (НСМНА) вядуцца замеры якасці, колькасці паверхневых вод у спецпунктах назіранняў, з якіх 180 размешчана на вадацёках і 121 – на вадаёмах. І вось у чарговы раз Рэспубліканскі цэнтр інфармацыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя вызначыў самыя брудныя і самыя чыстыя водныя аб’екты краіны. Іх назвалі нядаўна на прэс-канферэнцыі ў Мінску
Першынство па бруднасці ўтрымлівае Свіслач: правы прыток Бярэзіны і адзіная рэчка, якая ўпрыгожвае Мінск. У “чорны” спіс таксама ўвайшлі рака Уза на Гомельшчыне, Бярэзіна ніжэй Барысава, Заходні Буг практычна па ўсёй плыні, Ясельда ніжэй горада Бярозы, Уша ніжэй Маладзечна, а таксама возера Кагальнае ў горадзе Глыбокае на Віцебшчыне. Як адзначыла намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Іна Русая, для гэтых аб’ектаў уласціва залішняе ўтрыманне біягенных рэчываў – азоту і фосфару, якія ўтвараюцца ў выніку выкідаў прамысловых і камунальных адыходаў.
Многія з брудных аб’ектаў лічацца такімі даўно. Напрыклад, яшчэ ў 1993 годзе Мінгарвыканкам прыняў рашэнне “Аб паляпшэнні экалагічнага стану ракі Свіслач”, і ў 2002-м буйныя спецарганізацыі ачышчалі яе рэчышча, вывезлі шмат глею, бруду, смецця. А праз год сталічная рака зноў была названа самай бруднай: антрапагеннае ўздзеянне. Сярод мер па ачыстцы Свіслачы спецыялісты прапаноўваюць удасканаліць ліўневую каналізацыю, каб не скідваць у раку воды з гарадскіх вуліц.
Называлі на прэс-канферэнцыі і самыя чыстыя вадаёмы. Большасць з іх знаходзіцца ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях: гэта вядомыя ўжо аматарам летняга адпачынку, рыбалкі азёры Мядзел, Абстэрна і іншыя ў басейне Заходняй Дзвіны, а таксама Мястра, Нарач і Белае.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Возера Мястра на Мядзельшчыне — у ліку самых чыстых
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter