Вачыма сучасных дзяцей

У Лiтаратурным музеi Максiма Багдановiча ў Мiнску былi падведзены вынiкi рэспублiканскага конкурсу дзiцячай творчасцi “Адлюстраваннi”, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры.

Да ўдзелу прымалiся сачыненнi школьнiкаў, вершы, эсэ, апавяданнi, казкi, а таксама работы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на тэму “Асоба Максiма Багдановiча i яго творчасць вачыма дзяцей ХХI стагоддзя”. Вызначала пераможцаў з больш як 400 удзельнiкаў журы — вядомыя беларускiя пiсьменнiкi, паэты i мастакi. Назваць аднаго пераможцу было б проста несправядлiва, — гаворыць вучоны сакратар музея Iрына Мышкавец. — Вельмi цiкавымi былi работы школьнiкаў з Мiнска i Мiнскай вобласцi, а таксама з Маладзечна. З вёсак Шашкi Стаўбцоўскага раёна i Дварэц Дзятлаўскага. Усяго ж прызамi, дыпломамi, граматамi i падзякамi былi ўзнагароджаны 80 удзельнiкаў”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter