Ва ўзмоцненым рэжыме

Напярэдадні калядных і навагодніх свят будзе працаваць дзяржаўная лясная ахова
Напярэдадні калядных і навагодніх свят будзе працаваць дзяржаўная лясная ахова

На аўтадарогах паблізу лясных масіваў, распавялі «Р» у прэс-службе Мінлясгаса, сумесна з ДАІ будзе выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў.




Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае, што самастойная нарыхтоўка дрэў без дазвольных дакументаў забаронена. Згодна з арт. 15.22 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне, у тым ліку высечка або пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці на тэрыторыі асабліва ахоўных лясоў абы¬дзецца парушальнікам ў суму ад 5 да 50 базавых велічынь. Высечкі на іншых тэрыторыях — да 30 базавых велічынь. Але і гэта не ўсё. Парушальнік павінен будзе пакрыць шкоду, якую прычыніў лясам і аб’ектам расліннага свету. Калі вы пашкодзілі дрэва або хмызняк да ступені спынення яго росту, дыяметрам каля пня да 12 см, вы заплаціце штраф ў памеры 0,1 базавай велічыні. Калі ж канфіскаванае незаконна ссечанае дрэва будзе не прыдатным для далейшай рэалізацыі, парушальнік абавязаны выплаціць за яго яшчэ адну базавую ве¬лічыню (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1073 ад 20.07.2001 г.).

Мінлясгас заклікае грама¬дзян, якія сталі сведкамі незаконнай высечкі, паведамляць пра гэта па тэлефоне «гарачай лініі» (8-017) 200-46-01 (час працы — з 9.00 да 18.00, без выхадных) або з дапамогай электроннага звароту на сайце Мінлясгаса: www.mlh.gov.by.

Нагадваем, што навагоднія дрэвы можна будзе набыць законна на ёлачных базарах, якія пачнуць працаваць з 23 снежня.

Вера АРТЭАГА, «Р»

Фота БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter