Візы будуць выдаваць хутчэй

Пасольства Літвы ў Беларусі мае намер пашырыць генеральнае консульства ў Гродне. Робіцца гэта дзеля таго, каб палепшыць умовы выдачы віз для беларускіх грамадзян, паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас.

Па словах дыпламата, сёння вядзецца рэканструкцыя консульскага аддзела пасольства Літвы ў Мінску, якую плануецца завяршыць да канца жніўня. Пасол перакананы, што гэта дазволіць вырашыць праблему чэргаў.

Эдмінас Багдонас падкрэсліў таксама, што літоўскія дыпламаты сур’ёзна ставяцца да грамадзян, якія прыходзяць за візамі, сумесна шукаюць шляхі паляпшэння ўмоў работы консульскага аддзела пасольства. Дыпламат выказаў пажаданне, каб грамадзяне Беларусі планавалі свае паездкі ў Літву загадзя і своечасова звярталіся ў дыпламатычнае прадстаўніцтва за атрыманнем віз.

Ганна Бондарава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter